Анатоль Грачанікаў. Як ападае ліст

Подробное решение Страница / Часть 1 167 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Як вы разумееце паэтычныя радкі: Як ападае ліст, як ападае... // Нібы дазволу ў восені пытае?

Магчыма аўтар мае на ўвазе, што ліст ападае ціха, павольна, нясмела, быццам бы пытаючы дазволу ўпасці.

2. Як пачуваецца лісток, якім ён бачыць самога сябе?

Ён гаворыць аб тым, што не раўня галінцы, што ён стаў слабы, пажоўклы, непрыгожы, але яму за гэта не сорамна, ён разумее, што прыйшла яго пара “заснуць у восені ў прыполе”.

3. Якой уяўляецца лістку галінка? Чаго жадае ёй лісток? Раскрыйце сэнс дзеяслова ў выразе: “Няхай цяпер цябе галубіць вецер.”

Аб галінцы ён гаворыць з бачным пачуццём закаханасці, замілавання, крыху шкадуе аб растанні, з пяшчотай і ласкай, клопатам. Ён жадае галінцы, каб ёй клапаціліся, песцілі, закалыхвалі і будзілі, клапаціліся, як ён:

“Няхай цяпер цябе галубіць вецер,

Салодка закалыхвае пад вечар

I будзіць на зары цябе няхай.”

Галубіць — песціць, аберагаць, клапаціцца, ласкава адносіцца.

4. Як характарызуюць сам лісток яго адносіны да Галінкі?

Лісток вельмі любіць галінку, адносіцца да яе, як да каханай дзяўчыны.

5. Вызначце ролю эпітэтаў у стварэнні паэтычнага вобраза зорнага неба: 3 табою развітацца мне не сорам, // Як з небам — ціхім пераспелым зорам // Перад прыходам маладога дня.

Эпітэты “пераспелыя зоры”, “малады дзень” надаюць твору каларытнасць, яскравасць, адчуванне цёплага развітання. Аўтар падкрэслівае ідэю колазварота ў прыродзе: дзень змяняе ноч, ліст распускаецца вяной і пакідае галіну восенню.

6. Перачытайце апошнія радкі верша. Паспрабуйце ўявіць створаную паэтам карціну, апішыце яе словамі (рабіце гэта далікатна, асцярожна, каб не разбурыць уражання).

Уяўляецца прыгожая высокая таполя, пакрытая жоўтымі лістамі, лёгкі

Ветрык выклікае лістапад і лісце павольна падае ўніз, на пажоўклую траву і замірае на восеньскім рознакаляровым дыване.

7. Звярніце ўвагу на своеасаблівую форму верша: у першай частцы прамаўляе аўтар, у другой — лісток. Перачытайце маналог лістка. Каго нагадвае вам лісток?

Ліст нагадвае клапатлівага брата на маю думку, а таксама на закаханага юнака, які развітваецца са сваёй дзяўчынай.

8. Першы і апошні радкі верша заканчваюцца шматкроп’ем, пэўна, думкі паэта незавершаныя, яны патрабуюць роздуму і могуць быць развіты. У якіх кірунках, на вашу думку, іх можна было б прадоўжыць (намаляваць зрокавыя карціны восені, паразважаць пра непазбежнасць асенняга замірання прыроды пра яе веснавое адраджэнне, задумацца пра сэнс жыцця, хуткаплыннасць часу, імклівасць падзей ці пагаварыць пра нешта іншае)?

Усё залежыць ад фантазіі і ўяўлення. Можна і намаляваць зрокавыя карціны восені, і паразважаць пра непазбежнасць асенняга замірання прыроды, пра яе веснавое адраджэнне, задумацца пра сэнс жыцця і г.д.

9. Параўнайце верш «Як ападае ліст...» з вершам Уладзіміра Караткевіча «Лісце». (Звярніце ўвагу на змест, форму, настрой, пачуцці, вобразы, гучанне.) Выкажыце свае адносіны да твораў.

Вершы Караткевіча і Грачанікава мне вельмі спадабаліся. Яны не вялікія па форме, але глыбокія па змесце. Караткевіч параўноўвае лістапад з песняй, а Грачанікаў дае слова самому залатому лістку, які развітваецца з роднай яму галінкай. Настрой вершаў светла-сумны, вельмі лірычны, разважлівы, вобразы яркія, непадобныя, гаваркія. Мне спадабаліся абодва вершы, яны лёгкія, запамінальныя, вельмі вобразныя.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДА РАЗДЗЕЛА.

1. Прыгадайце творы, змешчаныя ў гэтым раздзеле. Чым узбагацілі яны ваша ўспрыманне прыроды, закранулі вашы пачуцці? Выкажыце свае адносіны да асобных твораў і да раздзела ў цэлым.

Творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя прыгажосці і непаўторнасці нашай роднай зямлі закранаюць душу, малююць непаўторныя карціны краявідаў, так і хочацца ўзяць пэнзаль і адлюстраваць гэта на жывапісным палатне. І кожная карціна стане сапраўдным шэдэўрам. Асабліва мне запомніўся верш Я. Коласа “На рэчцы” (Урывак з паэмы “Новая зямля”) хлопчык Кастусь, які вельмі любіць гуляць на прыродзе, заўважае яе непаўторнасць і чысціню. Аўтар настолькі трапна, ярка апісвае зімовую прыроду, што самому хочацца хутчэй надзець канькі і паімчацца на лёд.

Раздзел прысвечаны пейзажнай лірыцы. У кожнага паэта ёсць радкі, прысвечаныя хараству прыродзе. Яны вучаць нас любіць, зберагаць наш край, заўважаць яго непаўторнасць і прыгажосць.

2. Якую ролю адыгрываюць эпітэты ў мастацкіх творах? Пацвердзіце свае меркаванні прыкладамі.

Эпітэт — гэта мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’яву, чалавека. Дзякуючы ім, аўтар дасягае ў сваім творы выключную выразнасць у вобразнай перадачы падзей і расскрыцці чалавечых характараў. Эпітэты вылучаюць у прадмеце або з’яве асабліва значныя, істотныя прыкметы і ўласцівасці, дапамагаюць уявіць пэўныя малюнкі і вобразы, моцна ўплываюць на наша ўспрыняцце (звонкі вечар, вільготны месяц, маўклівае паветра, брыльянты-росы).

3. Вызначце ролю параўнанняў у стварэнні мастацкага вобраза. Прывядзіце прыклады.

Параўнанне — гэта супастаўленне двух прадметаў або з’яў на аснове іх падабенства. Яны ўжываюцца для таго, каб паказаць незнаёмае, нябачанае раней праз супастаўленне яго са знаёмымі прадметамі і з’явамі.

“З табою развітацца мне не сорам,

Як з небам — ціхім пераспелым зорам

Перад прыходам маладога дня.”(А.Грачанікаў. Як ападае ліст)

“Як песня, з галін злятае

Лісце, лісце…”(У.Караткевіч. Лісце)

“Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.

I дабратой прасвечана Айчына

У барвах баравіннага святла.”(А.Грачанікаў. Версень)