Алесь Гарун. Датрымаў характар

Подробное решение Страница / Часть 2 15 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Які выпадак пакладзены ў аснову п’есы «Датрымаў характар»?

У п’есе расказваецца выпадак, які здарыўся з двума братамі Зюкам і Вінцусем. За тое, што хлопчыкі не падпарадкоўваліся сваёй цётцы, тая пасадзіла іх пад замок з падручнікамі.

2. Якім вы ўяўляеце Зюка? Што галоўнае ў яго характары? Які найвялікшы клопат мае хлопчык? Як ён размаўляе з братам?

Зюк — старэйшы брат. Уяўляецца паважным, памяркоўным, упартым, ужо мае свае прынцыпы. Ён хоча, каб была па ягонаму. Лічыць, што цётка залішне строга з ім абыходзіцца, лічыць сябе ўжо дарослым і самастойным. І жадае даказаць гэта ўсім, і цётцы, і брату. З Вінцусем ён размаўляе з пазіцыі дарослага і разумнейшага, але бачна, што ён любіць свайго брата.

3. Якім паказаны Вінцусь у п’есе? Чым адрозніваецца ён ад брата? Параўнайце характары хлопчыкаў.

Вінцусь падпарадкоўваецца волі брата, але сам — крыху баязлівы, няўпэўнены, ён займаўся б вучэннем, калі б не брат, бачна, што ён сумуе па сваіх бацьках, ён добры, сумленны, адкрыты. У адрозенні ад брата, Вінцусь не ўпарты, мае пакладзісты характар, хлопчык не лічыць сябе вельмі дарослым, а Зюк, хоць усяго на год старэй лічыць сябе мужчынам. У ім няма напорыстаці брата, ён больш прыземлены, а брат гатовы ў марах адправіцца нават у Амерыку.

4. Як трымае сябе ў замкнёным пакоі кожны з братоў? Пра што яны мараць, якія планы строяць?

Зюк ні хвіліны не траціць на заданні. Ён думае, як адплаціць цётцы за прыніжэнне. Спачатку, ён думаў усё расказаць татку, затым прыйшоў план пабегу праз вакно напачатку ў Амерыку, пасля пад стог сена, затым — да бабы Алёны. Таксама хлопчыкі мараць пра сваё будучае. Зюк марыць стаць міністрам, а Вінцусь — пісьменнікам, бо лічыць, што гэта вельмі лёгка. Седзячы пад замком, ён наадварот, быў гатовы выканаць усе заданні, каб хутчэй іх адпусцілі гуляць. Але брата падтрымлівае, хаця адгаворвае яго ад стога і Амерыкі.

5. Што ў паводзінах і развагах хлопцаў падалося вам смешным? Чаму? Як аўтар ставіцца да сваіх герояў?

Падалося смешным, што Зюк лічыць сябе дарослым, было весела, як ён уяўляў сябе міністрам, як хлопцы спужаліся прыгаць з вакна, і як хутка пачалі рабіць заданні, калі пачулі голас бацькі на сцежцы. Аўтар ставіцца да сваіх герояў з жартам, дабрынёй, з гумарам.

7. Чаму, на вашу думку, п’еса атрымала такую назву?

Лічу, што п’еса атрымала такую назву з-за ўпартага Зюка, які лічыў, што адмаўляючыся вучыцца і слухаць цётку, ён пакажа свой характар, і тое, што ён дарослы і можа рабіць тое, што яму захочацца. У фінале п’есы ўпарты хлопчык не бяжыць першым на сустрач тату, хаця хоча, г.з. вытрымлівае характар, лічачы сябе сур’езным самастойным мужчынам.

8. Чым вонкава адрозніваецца гэты абразок ад тых твораў, што вы вывучалі раней?

Абразок вонкава адрозніваецца ад іншых твораў тым, што тут дзейнічаюць два персанажы, словы якіх прыводзяцца ў выглядзе простай мовы, дыялогу, а таксама ёсць рэмаркі і словы аўтара. Няма апісання прыроды, а толькі размова абодвух братоў.