Подробное решение Страница / Часть 1 31 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1.Каму з казачных герояў вы спачуваеце? І каго і за што асуджаеце?
Спачуваем малодшаму брату, якога браты забілі, а ён іх з бяды выручыў.Асуджаем братоў, якія былі зайздроснымі, злымі і нядобрымі.
2.Чаму старэйшыя браты, нібыта разумныя і старанныя, не змаглі знайсці залатога птаха?
Браты чакалі птаха, але пад раніцу засыналі і не бачылі, як той краў яблыкі.А калі адправіліся ў пошукі, яны больш думалі пра дрэнныя справы, тарцілі грошы бацькавы, жадалі атрымаць усё і адразу. Аднак трапілі ў астрог за крадзеж. Яны адмоўныя героі, жорскія, злыя, нядобрыя.
3.Раскажыце, як Івану пашчасціла выканаць волю бацькі і адшукаць чароўную птушку?
Іван дапамог выбрацца з ямы ваўчыхе, спас яе ад смерці, а яна за гэта дапамагла яму знайсці птаха і прынесці яго бацьку.
4.Чым браты адплацілі Івану?
Нягледзячы на перасцярогі Ваўчыхі, Іван выкупіў сваіх братоў, якіх у каралеўстве пасадзілі ў астрог за зладзейства.А яны забілі яго і пакінулі ў лесе.
5.Якія чалавечыя заганы выкрывае казка?
Казка выкрывае такія чалавечыя заганы як злоба, сквапнасць, зайздрасць, жорсткасць, зладзейства, здрадніцтва.
6.Складзіце план казкі і падрыхтуйцеся да яе пераказу. Пастарайцеся захаваць усе адметнасці казачнага апавядання: паўторы аднолькавых ці блізкіх па значэнні слоў (ідзе ён, ідзе; глядзеў, глядзеў ды і заснуў; ці доўга... ці коратка; ідзі паціхусеньку, памалюсеньку; і так і сяк просіць; спаць бы табе век-векам); казачную лексіку (былі ў аднаго чалавека тры сыны; бачыць — бяда; прыйшлі яны ў цёмны лес; шмат часу мінула; бяда ўсяму навучыць).
План:
1.Куды знікаюць залатыя яблыкі.
2. Іван і тры пяры Залатога Птаха.
3. Пошукі цудоўнай птушкі
4. Удзячная ваўчыха.
5. Дарога ў цудадзейны замак.
6. Выкраданне Залатога Птаха.
7.Папярэджанне ваўчыхі.
8.Вызваленне братоў з астрогу.
9.Смерць і жывая вада.
10. Вяртанне дадому.