Музыкі

Подробное решение Страница / Часть 1 40 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Да якога віду народных казак можна аднесці гэты твор?

Гэта казка пра жывёл.

2.Назавіце герояў казкі. Чым адметны кожны з персанажаў?

Асёл, сабака, кот і певень. Асёл быў разважлівым, усе звяры лічылі сябе выдатнымі музыкамі,былі сяброўскімі, разам перажылі ўсе нягоды.

3.Чаму сябры вырашылі стаць музыкамі? Раскажыце, як удалося героям ажыццявіць сваю мару?

Жывёлы вырашылі стаць музыкамі, каб выжыць пасля таго, як гаспадары выгналі іх з хаты.Та як кожны з іх лічыў сябе добрым музыкай, яны вырашылі ажыццявіць сваю мару і пачалі спяваць у лесе. Як вынік – яны знайшлі прытулак і выгналі з лесу разбойнікаў, якія спужаліся такой вось творчасці.

4. Як трымалі сябе ў лесе разбойнікі? Чаму, на вашу думку, яны не змаглі супрацьстаяць сябрам-музыкам?

Разбойнікі стварылі ў лесе хатку, каб складваць там тое, што змаглі ўкрасці. Яны спужаліся нечаканых музыкаў, таму што былі баязліўцамі. А зверы наадварот, пасябравалі і разам сталі мацней.

5.Прыгадайце знаёмую вам казку з падобным сюжэтам. Што яднае яе з беларускай народнай казкай «Музыкі», чым яны адрозніваюцца?

Нагадвае мульцік “Брэменскія музыкі”. З беларускай казкай супадаюць героі-жывёлы і разбойнікі. А адрозніваюцца дадатковымі героямі – Трубадурам, Прынцэсай, Каралём, Аховай. У беларускай казцы жывёлы спяваюць не вельмі добра, а ў другой версіі – выдатна валодаюць музычнымі інструментамі.