Подробное решение Страница / Часть 1 21 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Як апісваецца разумная дачка ў казцы? У якія складаныя жыццёвыя сітуацыі яна трапляе, як іх вырашае? Дакажыце, што гэта дзяўчына надзвычай кемлівая, дасціпная.
Дачка расла, як на дражджах, удалася разумніцай, вельмі кемлівай. Напачатку ў яе сям’і хацелі адабраць карову, але яна адгадала панавы загадкі. Пану быў зайздросны і пачаў даваць ёй разнастайныя заданні, але з кожнага яна выходзіла пераможцай, кемліва разгадаўшы патрэбныя адказы. Пан пагражаў ёй рознымі карамі, а калі не змог адолець, нават прапанаваў ёй жыць у маёнтку. Разумная дачка шмат разоў даказвала, што разумнейшая за пана, так было і з рэшатам яек, трыма сцяблінкамі лёну, падарункам для пана, а таксама ў спрэчцы пра жэрабя. У рэшце пан адступіўся, спужаўся і ўцёк.
2.Якія іншыя героі дзейнічаюць у казцы? Што можна сказаць пра іх чалавечыя якасці?
Акрамя разумнай дачкі ў казцы дзейнічаюць жонка і муж – гэта бедныя простыя людзі, добрыя і працавітыя, а таксама сквапны і зайздросны багаты сусед, пан, самалюбівы і хцівы, і два не вельмі разумныя дзядзькі, якія спрачаліся за жэрабя.
3. Хто з казачных персанажаў выклікае ў вас сімпатыю, каму вы спачуваеце? Што асуджаецца ў казцы?
Сімпатыю выклікае разумная дачка і яе сям’я. Спачуваю бацьку, які відавочна ўсё жыццё сумленна працаваў, але пан і багаты сусед імкнуцца яго прынізіць і абабраць, падмануць. У казцы асуджаецца сквапнасць, самахвальства і самаўпэўненасць, падман, глупства.
4.Да якога віду казак вы аднеслі б гэты твор? Абгрунтуйце свае меркаванні.
Від казкі – бытавая. Тут героі — простыя людзі, яны не валодаюць звышнатуральнай сілай, але перамагаюць ворагаў сваім розумам, мудрасцю, знаходлівасцю. І дзейнічаюць яны ў звычайных жыццёвых абставінах.