Вусная народная творчасць

Подробное решение Страница / Часть 1 17 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1.Калі і як узніклі народныя казкі? Што каштоўнае знаходяць у іх людзі?

Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, у іх увасоблены народная мудрасць, глыбокі роздум чалавека над жыццём, вопыт і назіранні многіх пакаленняў за з’явамі прыроды і законамі грамадства, веданне людскіх характараў. Мара нашых далёкіх продкаў аб лепшай долі і шчасці, іх імкненне ператварыць гэту мару ў жыццё спрыяла стварэнню цудоўных казак. У казказ змешчаны народны вопыт, назіранні, думкі, парады, жыццёвыя ўрокі, якія могуць прымусціць задумацца над уласнымі ўчынкамі і паводзінамі.

2.Прыгадайце свае любімыя фальклорныя казкі. Чым яны вас прывабліваюць?

Я ўвогуле люблю казкі з самага маленства. Мне падабаюцца такія казкі як “Курачка Раба”, “Кот Максім”, “Лісіца-хітрыца”. Казкі ўвогуле падабаюцца сваім сюжэтам, павучальнасцю, прыгодамі, заўсёды цікавым і павучальным фіналам, кожны з нас любіць верыць у сапраўдны цуд, а казка дазваляе гэта ўявіць.

3. Што агульнае ў народных казках, чым яны адрозніваюцца? Якія віды казак вы ведаеце?

Казка — апавяданне фантастычнага або бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем вымыслу. Казкі надзвычай багатыя і разнастайныя. Іх можна падзяліць на тры віды: казкі пра жывёл, бытавыя казкі і чарадзейныя.

4. Пра што звычайна распавядаюць чарадзейныя казкі? Якія героі дзейнічаюць у іх?

Чарадзейныя казкі — гэта завершаныя фантастычныя гісторыі, у якіх прысутнічаюць не толькі незвычайныя героі (багатыры, казачныя асілкі, волаты), але і часам звычайныя людзі, кемлівыя, працавітыя, якім дапамагаюць чараўнікі і сілы прыроды, а таксама цудадзейныя прадметы:жывая вада, кілім-самалёт і інш. Героі казак змагаюцца са злом і несправядлівасцю і заўсёды выходзяць пераможцамі. Ім супрацьстаяць пачварныя істоты, надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі і магчымасцямі: шматгаловы Змей, Паганы Цмок, Кашчэй Бессмяротны, Баба Яга, злыя чарадзеі.

5.Назавіце асноўныя асаблівасці бытавых казак. Што ў іх асуджаецца, якія чалавечыя якасці ўслаўляюцца? Чым бытавыя казкі адрозніваюцца ад чарадзейных?

У бытавых казках асуджаецца жорсткасць, прагнасць, хцівасць, здрадніцтва, высмейваюцца скнары, гультаі, абібокі. Героі бытавых казак — простыя людзі, яны не валодаюць звышнатуральнай сілай, але перамагаюць ворагаў сваім розумам, мудрасцю, знаходлівасцю. І дзейнічаюць яны ў звычайных жыццёвых абставінах. Многія бытавыя казкі — гумарыстычныя, жартоўныя творы.

6. Вызначце адметныя ўласцівасці казак пра жывёл. Каго нагадваюць іх героі?

У казках пра жывёл дзейнічаюць асаблівыя героі — звяры, птушкі, рыбы, іншыя жывыя істоты (напрыклад ліса, воўк, мядзведзь, шчупак, дзяцел, сабака, кот, певень, баран і г.д.) і нават расліны. Сваімі паводзінамі яны нагадваюць людзей — добрых, працавітых, надзейных, разумных або непрыстойных, жорсткіх, хцівых, разбэшчаных. У казках пра жывёл свярджаюцца лепшыя чалавечыя якасці: адданае сяброўства, бескарыслівасць, кемлівасць і адмаўляюцца няўдзячнасць, сквапнасць, баязлівасць, нахабства, лянота і іншыя людскія заганы.

7.Успомніце традыцыйныя прыёмы, што ўжы- ваюцца ў народных казках. Прывядзіце канкрэтныя прыклады.

Народныя казкі маюць традыцыйныя прыёмы. Так напрыклад зачын “Жылі-былі” (як у казках “Кот Максім”, “Алёнка”, “Залатая яблынька”), канцоўка – “Тут і казка ўся” (Сынок з кулачок). Трохразовыя паўторы (Маша і Мядзведзь), Казкі народныя маюць звычайна лаканічны змест, як напрыклад у “Курачке Рабе”, “Хітры вол” і інш.