Подробное решение Страница / Часть 1 14 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якія малюнкі і вобразы дзяцінства ўсплываюць ва ўспамінах паэта? Якім паўстае ў вершы яго «маленства куток»? Чаму ён для аўтара «незабыўны» на ўсё жыццё?
Перад паэтам узнікаюць цёплыя вобразы роднага кутка. Ён узгадвае лясок, які цяпер ператварыўся ў вялікі бор, буслянкі, бярозы пад матчынай хатай, высокі парог, кляновы стол, белы абрус і каравай хлеба на ім. Маленства куток паўстае перад ім родным, дарагім сэрцу, хоць шмат зменаў адбылося ў ім – пастарэла маці і родная хата, малады лясок ператварыўся ў бор. Аўтар любіць сваю маленькую радзіму, як і кожны чалавек памятае тое месца, дзе прайшло яго маленства, дзе яго бацькі, і вельмі беражэ гэтыя ўспаміны.
2. Як называе паэт матчыну мову? Паразважайце, чаму яна з’яўляецца для аўтара «найсвятлейшай спадчынай», дзеля якой ён гатовы аддаць нават жыццё? Што агульнае ў стаўленні да роднай мовы ў Яўгена Крупенькі і іншых паэтаў, чые вершы вы ўжо ведаеце?
Паэт так называе матчыну мову:
“Найвялікшае сонца — мая беларуская мова.
Слова маці! Цябе перадам я сынам.
Ты — мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.
За цябе, калі трэба, жыццё я аддам…”
Для аўтара — гэта “найсвятлейшая спадчына”, бо яна атаясмліваецца з самым дарагім: матчыным домам, матуляй, жыццём, сонцам, паветрам, усім тым, што дорага чалавечаму сэрцу. Як і іншыя аўтары Я. Крупенька беззаветна любіць, паважае, захапляецца і ганарыцца роднай мовай і робіць усё, каб яна жыла сярод свайго народу.
3. Якой бачыць паэт сваю Радзіму?
Паэт бачыць сваю Радзіму надзвычай прыгожай, светлай, сонечнай, цёплай, жаўруковай. Малая Радзіма ў кожнага свая, а вялікая — адна на ўсіх, сцвярджае паэт. Верш прасякнуты бясконцай любоўю да свайго краю.
“А пакуль я жыву, незабыўны маленства куток
Мяне вабіць туды, ён заўсёды стаіць прад вачыма...
Борам стаў стогалосы за вёскай маленькі лясок.
Ён у кожнага свой, ды адна для ўсіх нас — Радзіма”.
4. Зямля Беларусі — якая яна ў вашым уяўленні?
Зямля Беларусі — наша родная зямля — адзін найпрыгажэйшых куткоў. Наша багацце — шчырыя людзі і маляўнічая прырода, лясныя багацці, юлакітныя азёры. Мы павінны зберагаць родную зямлю, паважаць, любіць яе, прымнажаць багацце для нашчадкаў.
5. Разгледзьце фрагмент рэпрадукцыі карціны мастака Уладзіміра Хадаровіча «Сакавік», змешчаны на вокладцы падручніка. Звярніце ўвагу на кампазіцыю карціны, яе выразныя дэталі (размешчаныя на пярэднім плане бохан свежаспечанага хлеба на ручніку і букет вярбы, вясновы краявід за расчыненым акном), на колеравую палітру, агульную настраёвасць мастацкага палатна.
Кампазіцыя малюнка нагадвае трохкутнік — Збан з вербай, хлебны каравай на ручніку і бярозкі. Колеравая палітра – блакітна-белая, празрыстая, свежая, насірой палатна лірычны, светлы.
6. Раскажыце пра свае ўражанні ад карціны. Чаму, на ваш погляд, яна атрымала такую назву? Ці можна было б назваць яе інакш? Як
Карціна спадабалася, ад яе вее сапраўднай хуткай вясной. Аб чым сведчаць пульхныя коцікі вярбы, блакітныя праталіны. Можна было б назваць твор “Вясна”, “Хлеб”.
7. Што збліжае гэты верш з творам выяўленчага мастацтва? Якія паэтычныя вобразы, на ваш погляд, сугучныя зместу карціны? Выкажыце свае меркаванні.
Гэты верш збліжае з карцінай лірычнасць, адлюстраванне і апісанне пейзажаў, выказаная любоў да роднай прыроды, краіны, малой Радзімы. Некаторыя паэтычныя вобразы: хлеб, бярозы, вакно роднай хаты, краявіды радзімы.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДА РАЗДЗЕЛА
1. Якія вершы вам найболып спадабаліся, якія вобразы запомніліся? Кожны паэт па-свойму выяўляе любоў да бацькоўскага краю, да роднай мовы. А як ставіцеся да сваёй зямлі, да беларускай мовы асабіста вы?
Вершыя, якія спадабаліся, прапаноўваю выбраць вам самім.
Мне падабаецца мой родны край, мой прыгожы горад (вёска). Я лічу, што наш родны край самы лепшы ў свеце. Тут мірна працуюць людзі, пануе спакой, дабрабыт. Кожны з нас – можа атрымаць любую прафесію ў будучым, дамагчыся поспеху. Наша краіна, наша зямля — чароўная, непаўторная, прагожая, самая найлепшая. Я счаслівы, што нарадзіўся менавіта тут, на гэтай зямлі.
Вусная замалёўка рыхтуецца самастойна.Тэма – любая.