Анатоль Грачанікаў

Подробное решение Страница / Часть 1 12 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1.Якія радкі верша вас найболып уразілі, якія » вобразы вам запомніліся?

Найбольш запомніліся радкі:

“Шалеюць скразнякі эпох.

Я чую, як Айчына кліча

На раздарожжы ўсіх дарог

Не разгубіць свайго аблічча.”

Актуальныя радкі і для нашых дзён.

2. Верш пачынаецца і заканчваецца апісаннем ціхай ночы. Якія паэтычныя вобразы дапамагаюць перадаць спакой, гармонію ў прыродзе?

Спакой і гармонію ў прыродзе перадаюць наступныя вобразы:

“Дрымотна ціснуцца кусты

Пад цёплы бок дубровы ціхай”

“Якая ноч! Які спакой

На вечаровым аксаміце!”

3. Што хвалюе, трывожыць паэта? Чаму падчас душэўнага ўзрушэння ён у сваіх думках звяртаецца да роднага краю?

Аўтара непакоіць душэўнае збядненне і лічыць, што толькі зварот да роднага краю, традыцый, гісторыі не дазволіць яму і іншым згубіць сябе:

“О край мой родны! Я прашу:

Ратуючы ад пустазелля,

Я сам расцераблю душу,

А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць…”

4. Якія галоўныя чалавечыя каштоўнасці вызначае аўтар?

Аўтар вызначае такія чалавечыя каштоўнасці як чалавечнасць, воля, самаадданасць, любоў да Радзімы, духоўнае багацце, сумленне, незалежнасць, самасвядомасць.

5.Дакажыце, што паэт найперш цэніць у лю- дзях сумленне, самабытнасць, незалежнасць. Чаму?

Аб гэтым сведчаць радкі:

“А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць,

Каб і мяне ў ліхую невідзь,

Ніхто не мог закабаліць,

Ніхто не мог ачужаземіць.”

Для паэта сумленне і незалежнасць — галоўны прынцып, жыццёвае крэда.

6.Верш мае адметную форму: ён падзелены на тры часткі. Вызначце асноўную думку кожнай часткі.

Першая частка: паэт у момант свайго ўзрушэння звяртаецца ў думках да роднага краю, ён не хоча страціць сваё “я”, здрадзіць сваім прыцыпам.

Другая частка: паэт просіць ў сваёй зямлі дапамогі для сумленнага жыцця, захавання духоўных каштоўнасцей.

Трэцяя частка: аўтар адчувае голас Айчыны, якая заклікае свой народ не здраджваць ёй, не губляць сваё аблічча.

7.Ці блізкія вам погляды паэта на жыццё, на месца чалавека ў свеце? Абгрунтуйце свае меркаванні.

Погляды паэта на жыццё блізкія і мне. Мне здаецца, людзі павіны быць сумленнымі адзін перад адным, не здраджваць сваім прынцыпам і паважаць, ганарыцца сваёй Радзімай.