Подробное решение Страница / Часть 1 9 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якое ўражанне зрабіў на вас верш? Якія карціны прыроды, створаныя паэтам, паўстаюць у вашым уяўленні пры чытанні твора?
Уражанні ад верша — самыя добрыя і светлыя. Адразу ўзгадваецца ўскраек якой-небудзь беларускай вёскі, цудоўныя родныя краявіды, лясы, палі, лугі, хвалістыя рэчкі і блакітныя азёры. Мне ўзгадваецца хутар маёй бабулі, мы дзе вабілі час. Там вельмі прыгожа, шмат сосен і елак, край багаты на ягады і грыбы, можна бясконца назіраць за кожны раз рознымі і цудоўнымі ўзыходамі і захадамі сонца…
2. Пра што нагадалі аўтару знаёмыя змалку краявіды? Якія пачуцці абудзіла сустрэча з мілымі сэрцу мясцінамі?
Аўтару знаёмыя з малку краявіды нагадалі мінулы май, і мінулыя яго гады маладосці, першае каханне. У паэта абудзіліся самыя розныя пачуцці: радасць, шкадаванне, боль, шчасце, сум, прага жыцця, замілаванне прыродай, салодкія і цяжкія ўспаміны пра падзеі мінулых дзён.
3. Якія радкі верша найболып дакладна перадаюць душэўны стан паэта, яго хваляванні і перажыванні? Якія паэтычныя вобразы вам найболып спадабаліся?
Лічу, што найбольш стан паэта перадаюць наступныя радкі:
“Ледзь прыкметны сумны халадок —
Подых юні ўходзячай маёй.
Паімчаць за ёю наўздагон? —
Хоць і схопіш — усё адно падман.”
“Нават шкадаванне — дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.”
“О, як добра, як прыгожа жыць!”
“Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!”
Найбольш спадабаліся паэтычныя вобразы:
“Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей”
“Ціха цмокае ў сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.”
4. Як вы разумееце выразы: дымная, сцюдзёная раса; сумны халадок; прачышчае горла салавей; весніх паркаў бэзавы туман?
Дымная сцюдзёная раса — раніцай часта бывае лёгкі туман, які вісіць над расой, прахалоднай і мяккай.
Сумны халадок — успаміны бываюць не вельмі добрымі парой, ад гэтага чалавеку становіцца сумна і адзінока, холадна, маркотна.
Прачышчае горла салавей — гэтыя птушкі пяюць звычайна перад самай раніцай, калі многія яшчэ спяць, тут як параўнанне з чалавекам, які прачышчае горла, каб сказаць нешта пасля сну, ці нешта спець.
Весніх парка бэзавы туман — у маі цвіце бэз, духмяны і прыгожы, асабліва, калі яго шмат у парках, ён нагадвае туман.
5. Перачытайце верш. Паэт спачатку апісвае знаёмыя з дзяцінства краявіды, якія яго асабліва ўражвалі надвячоркам, калі ў прыцемках прырода ўяўляецца незвычайнай, крыху чароўнай. Гэтыя карціны абудзілі ў паэта ўспаміны пра юнацтва — далёкія і, пэўна, самыя шчаслівыя часы. А ў канцы верша аўтар зноў вяртаецца да сузірання мілых сэрцу малюнкаў прыроды. Як паступова мяняецца настрой верша? Чым, на вашу думку, абумоўлены гэтыя змены?
У пачатку верша аўтар перабірае прыемныя сэрцу ўспаміны пра мінулыя дні сваёй маладосці, у якой было ўсяго і радасці, і суму. Такія моманты ёсць у кожным жыцці. Першыя ўражанні, першае каханне, шчасце, узлёт, перажыванні, расчараванне. Паэт смуткуе аб адыходзячай маладосці, але выказвае жаданне жыць і радавацца жыццю нягледзячы ні на што. Ён захапляецца краявідамі роднай зямлі і шчыра прызнаецца ў любві да сваёй Бацькаўшчыны.
6. Якім паўстае ў вершы вобраз Радзімы? Чаму паэт называе Бацькаўшчыну светлай, родны край — чароўным? Знайдзіце ў тэксце выразныя доказы таго, што аўтар з вялікай пяшчотай, замілаваннем, любоўю ставіцца да зямлі сваіх продкаў.
Вобраз Радзімы паўстае ў вершы светлым, мяккім, непаўторным, чыстым, таямнічым. Ён прыводзіць гэтыя вобразы, бо Радзіма бачыцца яму менавіта такой – светлай, чароўнай, самай лепшай. Бо гэта чалавек, які бясконца ўлюблёны ў свой край, сваю зямлю.
“Лашчыцца трава да босых ног.”
“О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай
I бярозак белая сям'я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!”