Подробное решение Страница / Часть 1 7 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Чым дарагая родная мова аўтару? Якія выразныя словы ўжывае паэтэса, каб перадаць свае адносіны да яе, выявіць уласныя пачуцці?
Паэтэссе родная мова дарагая тым, што яна выстаяла праз усе нягоды, прайшла перыяд занядбання і атрымала свій росквіт і павагу, дарагая тым, што гэта яе родная, матчына мова — “Нашу я любоў да цябе вялікую, у сэрцы сваім маленькім”. Свае пачуцці яна даносіць праз выразныя словы: “сонца”, “жаўруковае”, “свецішся”, “родная”, “цёплая”, “жывая”, “непаўторная”, “любоў”.
2. З чым параўноўваецца ў вершы беларуская мова? Растлумачце гэта параўнанне.
У вершы беларуская мова параўноўваецца з сонцам. “Сонца маё беларускае” — гаворыць паэтка, якая лічыць, што без мовы краіна і яе народ будзе знаходзіцца ў цермры. Яна гатова аддаць самае дарагое, каб толькі беларуская мова гучала на нашай зямлі, без мовы — няма будучага ў народа, лічыць аўтарка.
3. Якія радкі верша сведчаць пра няпросты лёс нашай мовы? Як вы іх разумееце?
Пра няпросты лёс нашай мовы сведчаць наступныя радкі:
“Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе, родную, цёплую,
Жывую і непаўторную.”
Беларуская мова прайшла нялёгкі шлях станаўлення — яе забаранялі, называлі вясковай, носьбітаў арыштоўвалі, творы знішчалі, прымушалі маўчаць, аднак нашы продкі не дазволілі знікнуць беларускай мове, яны казалі на ёй, пісалі вершы і прозу, стваралі граматыку, падручнікі і змаглі захаваць да сучаснікаў.
4. Якія аўтарскія перажыванні выказаны ў вершы:
а) гонар за беларускую мову;
б) захапленне яе багаццем, змястоўнасцю, мілагучнасцю;
в) упэўненасць, што без роднай мовы жыццё чалавека непаўнацэннае;
г) жаданне шанаваць і берагчы сваю мову, каб захаваць яе для нашчадкаў;
д) перакананасць, што родная мова — найдаражэйшая ў свеце?
А,б, г, д - лічу падыходзяць усе меркаванні.
5. Вы прачыталі два вершы, прысвечаныя беларускай мове. Што іх яднае (змест, агульны настрой, выказаныя пачуцці, інтанацыя, будова)?
Вершы Я. Янішчыц і М.Танка маюць шмат агульнага. Яны прысвечаны роднай мове, аўтары выказваюць сваю любоў і замілаванне беларускай мовай, берагуць яе для нашчадкаў. Вершы вельмі настраёвыя. У іх адчуваецца радасць, шчырасць, гонар, перажыванне за яе лёс, жаданне аддаць за яе самае дарагое. Калі М.Танк характарызуе ўсе лепшыя якасці мовы, Я. Янішчыц закранае гістарычны бок станаўлення мовы. Паэты лічаць мову сонцам, без якога не можа жыць чалавецтва.
6. Чаму не можа існаваць народ без сваёй мовы? Чым з’яўляецца родная мова для кожнага чалавека, для народа ў цэлым:
а)крыніцай мудрасці;
б)захавальніцай народных традыцый, гісторыі;
в)сродкам, што яднае людзей;
г)адзнакай пэўнага культурнага ўзроўню народа;
д)жыццёвай неабходнасцю;
е)спосабам зносін з суайчыннікамі;
ж) прадметам гордасці і захаплення?
Мова для народа — гэта адзнака нацыі, яна аб’ядноўвае, захоўвае традыці, служыць сродкам зносін, з‘яўляецца крыніцай мудрасці, гэта сэрца народа, без яе няма будучыні і адметнасці нацыі. Адказ — б)