Подробное решение Страница / Часть 1 166 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якой убачыў восень паэт? Які настрой пераважае ў вершы? Ці блізкае вам такое ўспрыманне восені? Абгрунтуйце свой адказ.
Восень здаецца паэту надзвычай прыгожай, засыпанай залатым лісцем, пяшчотнай і сумнай. Настрой пераважае крыху засмучаны, павольны, спакойны. Восень у многіх выклікае такія эмоцыі, бо скончылася летняя пара, халадае, дрэвы губляюць лісты і ад гэтага находзіць сум.
2. Якія паэтычныя карціны створаны аўтарам? Зачытайце адпаведныя радкі. Пастарайцеся ўявіць гэтыя малюнкі. Якія з іх вас найбольш уразілі?
Аўтар стварае паэтычны вобраз залатой зямлі, лісце параўноваецца з лістападам:
“Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў.”
“Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісьце”.
“Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце.”
3. Як дапамагаюць эпітэты стварэнню паэтычных вобразаў у радках: Глянь на зямлю залатую, // Пяшчотную, сумную, чыстуюі Якімі іншымі моўнымі сродкамі мастацкай выразнасці карыстаецца аўтар для стварэння вобраза восені?
Эпітэты-азначэнні ўзмацняюць успрыняцце восені, яна зрокава паўстае перад намі, і залацістая, і пяшчотная, і чыстая, і сумная. Акрамя гэтага ў вершы выкарыстоўваюцца метафары:
“Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў.”
“Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.”
Параўнанне:
“Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце.”
4. Перачытайце апошні сказ верша: ён нібы выбіваецца з агульнага рытму. Услухайцеся ў яго гучанне. Што нагадвае вам сама мелодыя канцоўкі твора?
Мелодыя нагадвае лістапад, калі напачатку ляціць шмат лістоў, пакуль самы апошні лісцік не апусціцца на зямлю.