Подробное решение Страница / Часть 1 163 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якой паўстае восеньская прырода ў першых дзвюх строфах верша? Якія паэтычныя карціны ў іх намаляваны? Паспрабуйце ўявіць і апісаць іх словамі.
Восеньская прырода ў вершы аўтара паўстае ва ўсёй сваёй прыгажосці – адчуваецца пах і шоргат апалага лісця, росныя павуцінкі на толькі пачынаючых жаўцець дрэвах, хваінках, пажоўклай траве, празрыстасць азёрных глыбінь, пара для атрымання ўраджаю, збору грыбоў.
2. Растлумачце паэтычны вобраз: Зноў верасень — // Запаслівы грыбнік — // Шчыруе па імшастых баравінах.
Восенню многія жыхары гарадоў і вёсак любяць адпраўляцца па грыбы ў лес, атрымоўваючы асалоду ад гэтага ціхага палявання.
3. Знайдзіце радкі верша, у якіх выяўлены асабістыя пачуцці паэта, яго думкі і перажыванні, што нахлынулі ад сузірання восеньскай прыроды. Што гаворыць паэт пра месяц верасень? Якім бачыць ён самога сябе, сваю творчасць? Каму паэт спявае свае песні, прысвячае свае творы?
“Мне даспадобы
Верасень заўжды.
I не таму, што ў ім я нарадзіўся.
У верасні мне свет увесь адкрыўся
У спеласці сакоўнай — малады”.
“I сам я ў вераснёвы час,
Прасвечаны святлом яго, як гронка,
Спяваю і не ціха, і не звонка
Для вас, абшары родныя, для вас,
Шчымліва
Адчуваючы душой
Закончаную яснасць у прыродзе,
I ў жураўліным сцішаным палёце,
I ў засцюдзелай быстрыні рачной”.
4. Якія перажыванні, душэўныя хваляванні выяўлены ў радках: Шчымліва // Адчуваючы душой // Закончаную яснасць у прыродзе, // I ў жураўліным сцішаным палёце, // I ў засцюдзёлай быстрыні рачной?
Любоў да сваёй Радзімы, роднай непаўторнай прыроды, замілаванне яе краявідамі, глыбокае, моцнае пачуццё патрыятызму.
5. Перачытайце апошнія два радкі верша. Якая асноўная думка выказана ў іх? Звярніце ўвагу на гучанне апошняга радка: У барвах баравіннага святла. Як вы думаеце, ці выпадкова аказаліся ў ім побач словы, падобныя па гучанні? (Можа, яны надаюць адчуванне ўрачыстасці, узнёсласці ці, наадварот, засяроджанасці, заглыбленасці, выкліканай сузіраннем прыгажосці прыроды? Ці ў вас ёсць нейкія іншыя меркаванні?) Абгрун- туйце іх.
Гэтыя словы побач не выпадкова і надаюць адчуванне засяроджанасці, заглыбленасці, выкліканай сузіраннем прыроды.
6. Якія пачуцці выклікаў у вас верш? Паспрабуйце перадаць іх пры чытанні. Ці будзе мяняцца інтанацыя на працягу чытання? Абгрунтуйце свой адказ.
Верш выклікаў успаміны пра восень, пра яе яркія колеры, бабіна лета, адлёт птушак,восеньскія лістапады. Пачуццё задуменнасці, сузіральнасці, заглыбленнасці. Інтанацыя на працягу верша можа мяняцца ад задумлівай, спакойнай, да крыху ўзрушанай, хвалюючай.
7. Разгледзьце на форзацы рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Сулкоўскага «Бервянец. Восень». Якой бачыць восень мастак? Якія фарбы пераважаюць на карціне? Якія адметныя дэталі восеньскага пейзажу заўважае жывапісец? Які агульны настрой перадае карціна?
Восень бачыцца мастаку цёпла-сонечнай, залацістай, з празрыстым паветрам, шэра-блакітнай. Фарбы ў карціне пераважаюць жоўтыя і шэрыя. Адметныя дэталі — апалая лістота, пажаўцелыя дрэвы, яшчэ ў ліставым убранні, але ўжо пачынаючыя яго губляць. Агульны настрой — спакойны, сузіральны, цёплая атмасфера малюнка выдатна адчуваецца сонечнымі плямамі на сцяжынках і халодны блакіт вады і неба.
8. Ці ёсць што сугучнае ва ўспрыманні восені мастаком і паэтам? Выкажыце свае меркаванні.
Абодва выказваюць сваё любаванне прыгожымі роднымі краявідамі. Любяць гэтую пару года, для іх яна асаблівая, непаўторная.