П.Броўка. Кропля

Подробное решение Страница / Часть 1 162 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Ахарактарызуйце агульны настрой верша. Якія эмоцыі выклікаў у вас гэты твор?

Агульны настрой верша — дынамічны, прысутнічае кропелька трывогі, якая выклікана нечаканым ліўнем, паветраны, ігрывы. Адразу ўяўляецца летні хуткі лівень, з буйнымі кроплямі, і яркая вясёлка над полем, чыстая лістота дрэў.

2. Чаму на вашу думку, аўтар абраў такую форму, калі вершаваная страфа разбіваецца на кароткія радкі-словы (каб паказаць змен- лівасць прыроды падчас навальніцы, перадаць напружаны рытм дажджу, стварыць па- нараму зрокавых малюнкаў, выказаць улас- ныя пачуцці ці выявіць нешта іншае)? Выкажыце свае меркаванні.

Такая форма абрана аўтарам, каб паказаць зменлівасць прыроды падчас навальніцы, перадаць напружаны рытм дажджу, стварыць панараму зрокавых малюнкаў. Кожнае слова нясе ў сабе пэўны вобраз, які імгненна паўстае перад вачыма і стварае яркую карціну.

3. Растлумачце паэтычны сэнс моўных выяўленчых сродкаў у творы. Якія вобразы падаліся вам болып яркімі, арыгінальнымі? Якая інтанацыя, на вашу думку, больш прыдатная для чытання верша: спакойная, нетаропкая, бадзёрая, узнёслая, урачыстая ці якая іншая?

“Дождж ударыў буйным шротам” — метафара, маецца на ўвазе моцна, хутка.

Для апісання раптоўнага дажджу выкарыстоўваюцца дзеясловы, а атмасфера пасля дажджу — назоўнікамі. Вельмі арыгінальны вобраз дажду, які ўяуляецца порскім, хуткім, жартаўлівым, як жывы. Інтанацыя найбольш падыходзіць базёрая, дынамічная.