Подробное решение Страница / Часть 1 142 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Пастарайцеся ўявіць карціны, намаляваныя Якубам Коласам. Чым незвычайным усхвалявала яго прырода? Якім паўстае ў апісанні наднёманскі луг? 3 чым ён параўноўваецца? Як выглядае Нёман на фоне лугу?
Прырода ўсхвалявала яго сваімі прывольнымі прасторамі наднёманскіх лугоў, непаўторнымі іх краявідамі і прыгажосцю. Паэт параўноўвае яго з зялёным морам. Нёман і яго лука нагадала аўтару пышны старасвецкі сад, рака апісвала прыгожыя дугі, бліскучаю стужкай паміж лугамі і полем.
2. Звярніце ўвагу на апісанне старой хвоі. Якое пачуццё выклікала яна ў аўтара? Чым можна, на вашу думку, яго вытлумачыць?
Адзінокая хвоя з заломам выклікала ў аўтара пачуццё смутку, быццам бы яна ўзлажыла цяжар на свае плечы і схіліла пад ім галаву.
Хвоя сімвалізуе бессмяротнасць і даўгалецце. Гэта звязана з тым, што яна вечназялёнае дрэва. Таксама яна ўвасабляе адкрытасць, жыццёвую сілу, плоднасць, сілу характару, маўклівасць, адасобленасць. Душа пісьменніка выдатна гэта адчувае, сузіраючы старадаўнюю высокую хвою, дзе пасяліліся буслы, ён адчувае ў ёй шматвекавы сумны роздум і смірэнне.
3. Што парушае цішыню і спакой лугу?
Парушыла цішыню і спакой лугу песня ляснога жаваранка.
4. Перачытайце апісанне Нёмана на досвітку. Вызначце месцазнаходжанне аўтара. Які настрой пануе на наднёманскіх прасторах?
Аўтар знаходзіцца на дарозе і рушыць уздоўж Нёмана. Настрой пануе сузіральны, спакойны, разважлівы, ціхі, спакойны.
5. Вы прачыталі надзвычай паэтычнае апісанне спеваў ляснога жаваранка. Якія пачуцці яно ў вас выклікала?
Самыя прыемныя, захацелася самім пачуць гэтыя спевы.
6. Што адчуваў аўтар, слухаючы песню ляснога жаваранка? Як успрымала гэту мелодыю наваколле?
Аўтар, як і ўсё наваколле занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песнямі гэтага вольнага песняра… спеў даходзіў да самых глыбінь сэрца і калыхаў самыя тонкія струны душы.
7. 3 чым параўноўвае пісьменнік спевы жаваранка? Якімі азначэннямі карыстаецца аўтар, каб дапамагчы нам адчуць прыгажосць і непаўторнасць мяккай, ласкавай мелодыіі
Аўтар параўноўвае спевы жаўранка са звонам тонкага дарагога металу, мелодыяй, сатканай са звону срэбраных струн, з булькатання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шораху красак. Пісьменнік выкарыстоўвае азначэнні: багатая, разнастайная, дзівосная, прыгожая, чоткая, выразная.
8. Як пісьменнік называе самога жаваранка? Ці можна сцвярджаць, што аўтар — не толькі таленавіты слухач, але і выдатны майстар слова? Абгрунтуйце свой адказ.
Пісьменнік называе жаварнака вольным песняром узлескаў і пясчаных пустак між лесу. Аўтар сапраўдны майстар слова — яго мова багатая, яркая, выразная, насычаная шматлікімі параўнаннямі, вобразамі. Калі чытаеш твор, адразу прыгожыя краявіды прадстаюць перад вачыма.