Я.Колас. На рэчцы

Подробное решение Страница / Часть 1 149 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Чым захапляе рэчка Костуся?

Глядзіш — на рэчку ён шыбуе

І лёд сякеркаю мацуе,

То падбяжыць і скаўзанецца,

І сам сабе ён засмяецца;

То спыніць крок, замрэ, застыне —

Такая радасць тут хлапчыне!

На гэтай рэчачцы зімою

Такія справы вынікаюць,

Што надта Костуся займаюць.

Калі на рэчку ён ні прыйдзе,

Глядзіць — штось новае там выйдзе:

То лёд, уздуўшыся гарбамі,

Бубніць, як бубен, пад нагамі,

То ападзе наніз, угнецца,

На дно пластамі пакладзецца…

2.Якія справы вынікаюць паміж вадой і марозам на рэчцы? З якім пачуццём піша пра гэта аўтар? Растлумачце радкі: Але дарма : жывую сілу//Не запраторыш ты ў магілу,//Мароз бязжаласны і люты!?

Паэт піша аб гэтым з узрушаным пачуццём, ён нібыта перажывае за скаваную лёдам раку.

“Марозік крэпіць, лёд таўшчэе,

І рэчка вольная нямее,

Да дна вадзіца вымярзае

І ходу, бедная, не мае,

І цесна там ёй, і няміла

Яе халодная магіла;

Але дарма: жывую сілу

Не запраторыш ты ў магілу,

Мароз бязжаласны і люты!

Хоць ты звязаў і крэпка путы,

Скаваў і рэчкі і азёры

І ўсё заціснуў пад запоры,

Разлёгшысь лёдам і снягамі

Над чыстым полем і лугамі,

Ды ты жыцця, брат, не здалееш,

Як ты ні дурыш, ні шалееш.

Глядзі — скрозь ковы ледзяныя

Сачацца кропелькі жывыя,

Дарогу новую шукаюць

І лёд вадою заліваюць.

І праўда: рэчачка-крынічка,

Хаця і мелка, невялічка,

Але такую сілу мае,

Што лёд угору падымае

І ломіць глызу, як націну.

— Гэ, брэшаш ты, мароз, не згіну

Я пад карою ледзяною,

Пабарукаемся з табою! —

Як бы гаворыць смела, гулка

Марозу бойкая рачулка.

І між марозам і вадою

На гэтай рэчачцы зімою

Такія справы вынікаюць…”

Паэт мае на ўвазе сцвярджэнне, што жывая сіла народа прачнецца і вырвецца на свабоду, якімі б цяжкімі не былі б выпрабаванні і лютымі ворагі.

3. Як паэт малюе Мароз над усімі маразамі?

Паэт надае марозу такія адмоўныя чалавечыя якасці як лютасць, жорсткасць, злосць, свірэпасць, бязжаласнасць, сярдзітасць, акрамя гэтага мароз – штукар і жарты любіць, мастак і пыху поўны. Паважны, як вяльможа.

4.Прачытайце апісанне зімовага лесу. Як выглядаюць ялінкі, чым яны ўражваюць хлопчыка? Пры дапамозе якіх моўных выяўленчых сродкаў паэту ўдаецца стварыць такую выразную карціну зімовага лесу?

“А лес, як добры той знаёмы,

Стаіць збялелы, нерухомы

Абапал рэчачкі сцяною,

Над ёю сплёўшыся страхою,

Далёка кінуўшы галінкі;

А маладзенькія ялінкі

Пад белым пухам чуць заметны;

Яны так мілы, так прыветны,

Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,

Надзеўшы гожыя апраткі.”

Аўтар шырока выкарыстоўвае эпітэты: бялявы дым, халодныя зоры, зухаваты мароз, скрэпы ледзяныя, жывыя кропелькі, бойкая рачулка, раўчук праворны, кучаравыя вербы, гаротныя націнкі.

5. Чаму паэт, калі Костусь углядаецца ў разма- ляваную марозам нзыбу, гаворыць: У ма люнкі так ён углыбляўся, // Што ў іншы свет перабіраўся? Што гэта за свет?

Кастусь – фантазёр і летуценнік. Калі ён разглядаў марозныя ўзоры, яго ўяўленне пераносіла хлопца ў летуценні і думкі, радасныя і шчаслівыя моманты жыцця.Гэта яго асабісты ўнутраны свет фантазіі і мары.