Подробное решение Страница / Часть 1 141 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якія спевы чуе паэт у нябесным хоры? Чаму аўтар называе галасы дзіўныміі Як вы разумееце гэта азначэнне:
а) галасы ўражваюць тым, што не падобныя да звычайных галасоў;
б) іх гучанне і мелодыя выключнай, дзівос- най прыгажосці;
в) галасы чароўныя, нерэальныя, казачныя? А можа, у гэтым слове заключаны нейкі іншы сэнс? Які?
“Журлівыя, светла-звонкія,
Натомленыя, як дзіцячыя,— тонкія.
Самотныя, бесклапотныя,
Радасныя, гаротныя.”
2. Што, на вашу думку, надзвычай уразіла паэта, калі ён глядзеў на зорнае неба?
Аўтара ўразіла тое, што і чаруе шматлікіх людзей — надзвычай прыгожае і загадкавае зорнае неба. Вялікая колькасць, прыгажосць зор на небе, іх казачныя спевы…
3. Як вы разумееце выраз нябесны хор? (Гэта гукі, што нібыта гучаць з вышыні, з неба? Ці надзвычай прыемная, мілагучная, быццам незямная мелодыя, якая стварае ўражанне выключнай гармоніі, абсалютнай суладнасці гучання (параўнайце: дзявочы твар нябеснай прыгажосці, нябесная мелодыя, незямныя пачуцці)?)
Гэта надзвычай прыемная, мілагучная, быццам незямная мелодыя, якая стварае ўражанне выключнай гармоніі,абсалютнай суладнасці гучання.
4. Паспрабуйце параўнаць вершы Максіма Багдановіча і Анатоля Грачанікава. Што агульнае заўважылі вы ў выяўленні аўтарскіх пачуццяў, у абмалёўцы карцін прыроды, у агульнай настраёвасці твораў, іх гучанні, сродках моўнай выразнасці?
Аўтары вершаў уклалі ў радкі сваё захапленне жыццём, навакольным светам, роднай прыродай. Яркія вобразы, параўнанні, мілагучнасць абудвух вершаў.