Подробное решение Страница / Часть 1 133 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якое заданне атрымала Марыйка ад настаўніка? Як дзяўчынка паставілася да яго выканання?
Марыйка атрымала заданне намаляваць любімую кветку. Спачатку дзяўчына разгубілася, бо вельмі любіла кветкі і не магла вырашыць, якая лепей за ўсіх. Я на шмат думала, пакуль не заснула і ўбачыла чароўны сон.
2. Прыгадайце, які сон убачыла Марыйка? Як дапамог ён дзяўчынцы падрыхтавацца да ўрока?
Яна ўбачыла прыгожую паляну з кветкамі, якія расказвалі аб сабе, але выпадкова дзяўчына ўбачыла непрыкметныя, але вельмі прыгожыя кветкі — маргарыткі, якія паведалі ёй кожная сваю цудоўную і цікавую гісторыю. І дзяўчына зрабіла свой выбар.
3. Якія кветкі прысніліся Марыйцы? Аповед якой з іх вам падаўся найбольш цікавым і чаму?
Мне спадабаўся кожны аповяд маргарытак, бо па-свойму іх гісторыя дае магчымасць па-рознаму паглядзець на гэтыя маленькія сарамлівыя кветкі. Яны сімвал жыццястойкасці, дабрыні, кахання, шчасця, сардэчнасці. Гэта маленькая жамчужынка, зорачка, якая радуе сэрца чалавека.
4. Пра што расказала дзяўчынцы беларуская кветка маргарытка.
Беларуская маргарытка, стакротка расказала аб жыццястойкасці, бо яна расла на зямлі, якую доўгія стагоддзі руйнавалі, тапталі, білі, калолі, узрывалі, пасыпалі радыяцыйным попелам і брудам. Але нягледзчы на гэта, кветка марыць бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і закаханых, адаграваць душы дарослых.
5. Чаму, на вашу думку, Марыйка вырашыла намаляваць стакротку?
Думаю, дзяўчынка вырашыла намаляваць стакротку, таму што яе ўразіла гісторыя гэтай простай і адначасова самай прыгожай кветкі, якую любяць і ведаюць у кожнай краіне свету.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДА РАЗДЗЕЛА.
1. Прыгадайце літаратурныя казкі, змешчаныя ў гэтым раздзеле. Які твор вам найбольш спадабаўся? Чаму?
Спадабалася казка пра Марыйку. У ёй вельмі ярка раскрываюцца вобразы кветак, асабліва маргарыткі. Я ўпершыню аб гэтым даведаўся.Цікава і пазнавальна.
2.Чым падобныя і чым адрозніваюцца фальклорныя і літаратурныя легенды і казкі? Звярніце ўвагу на адлюстраванне падзей, абмалёўку герояў, будову і мову твораў.
Фальклорныя і літаратурныя казкі і легенды маюць адно галоўнае адрозненне: літаратурныя творы маюць вядомага аўтара, а вось фальклорныя створаны народам і аўтарства нельга ўстанавіць.Літаратурныя творы чэрпаюць сюжэты менавіта з фальклорнай спадчыны. Народныя казкі і легенды лаканічныя, напісаны простаю, зразумелаю мовай, маюць зразумелы і выдатны для ўспрымання склад і будову. Літаратурныя казкі і легенды — мастацкая самавітая апрацоўка народных вобразаў, наданне ім больш сучаснага гучання.
3. Якая была галоўная мара жыцця маці-гарыз казкі Якуба Коласа “Крыніца”. Чаму гэта мара не ажыццявілася?
Галоўная мара жыцця маці-гары з казкі Я.Коласа “Крыніца” выказана ў наступных радках:
“Ты паглядзі, вунь там, бачыш, стаяць горы, а на іх расце лес. Гэта ўсё мае сваячкі, і не сягоння-заўтра яны, таксама як і я, дадуць пачаткі новым крынічкам. Яны будуць бегчы сюды, і калі б ты пачакала, дык яны зліліся б з табою: нахіл зямлі якраз ідзе ў гэты бок. Тады б вы сталі магутнай ракою, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адолее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам.” Але гэтаму было не суджана збыцца, бо яе дачка, крыніца не паслухала волі маці і кінула сваю радзіму.