Подробное решение Страница / Часть 1 120 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якім паказана жыццё Гаўрылы ў пачатку « твора?
Напачатку твора жыццё Гаўрылы вельмі багатае і добрае: цудоўная гаспадарка, хлеб на стале, важкі колас у полі і малочная карова. У яго выдатная сям’я, добрая жонка, моцныя сыны.
2. Што здарылася раптам з Гаўрылавай гаспадаркай? Як гэта паўплывала на яго сям’ю?
Раптоўна ўсё змянілась ў самы горшы бок. Карова не даілася, хлеб не рос, пачаліся нястачы, а ў хаце пачаліся спрэчкі і лаянкі.
3. Якое рашэнне прыняў Гаўрыла, каб змяніць лёс сваіх сыноў? Які запавет яны атрымалі ад бацькі?
Гаўрыла вырашыў выправіць у свет з дому — свет вялікі можа, там сабе шчасце знойдуць. Бацька сынам даў наказ: “Не ешце дармавога хлеба — бокам выйдзе. І не заставайцеся там, дзе здалёк гаварыць пачынаюць, бо чым кончаць — невядома.”
4. Раскажыце, з якімі выпрабаваннямі сустрэ- ліся хлопцы падчас вандроўкі па свеце. Які жыццёвы шлях выбраў для сябе кожны з братоў — Ніл, Глеб і Алесь?
Падчас вандроўкі кожны з братоў выбраў сабе свой лёс. Глеб застаўся ў доме, дзе была дармавая яда і безклапотнае жыццё, Ніл шукаў мудрасці ў кнігах, а Алесь перамог Змея і выратаваў братоў і бацьку і сваю гаспадарку.
5. Як дапамог Алесь вяскоўцам пазбавіцца разладу ў вёсцы? Чаму ён адмовіўся ад прапановы ўзяць чужое шчасце?
Алесь адмовіўся ад прапанаванага яму чужога шчасця, прывязаў яго да каня і адправіў у свет для пошукаў таго, хто яго згубіў. Яму не патрэбна было чужога шчасця, бо ў яго “рукі ад зямлі чыстыя, душа ад неба светлая — а такім чужое шчасце вочы не мазоліць.”
6. Хто з казачных герояў вам падабаецца болып? Абгрунтуйце свае адносіны.
Мне спадабаўся Алесь, які прайшоў усе выпрабаванні з гонарам, дапамог братам і бацьку, выратаваў гаспадарку і пазбавіў свет ад злоснага і пачварнага Змея. Ен валодае такімі якасцямі характару, як шчырасць, смеласць, адкрытасць, гэта высокамаральны добры чалавек.
7. Прааналізуйце мову казкі. Выпішыце ў літаратурны сшытак некалькі выслоўяў, якія вам больш спадабаліся.
Мова казкі надзвычый вобразная і насычаная шматлікімі прыказкамі, прымаўкамі, прыкметамі, нават паэтычнымі радкамі.
“Казку казаць – не снапы вязаць”, “Не ў бульбе лебяда, а бяда, дык бяда”, “Учора была нерухомая бяда, сёння — крынічная вада”, “Сядай на лаву — слухай пра сваю справу”.
8. Што яднае гэту казку з фальклорнымі казкамі? (Звярніце ўвагу на апісаныя падзеі, характары герояў, будову казкі, адметнасці мовы.) Пацвердзіце свае назіранні канкрэтнымі прыкладамі.
Твор вельмі падобны да фальклорнай чарадзейнай казкі. Тут ёсць усе яе прыкметы: своеасаблівы зачын: “Казку казаць – не снапы вязаць”, тут прысутнічаюць незвычайныя героі: Змей, чэрці, знахаркі, герою дапамагаюць сілы прыроды (вада, рэчка), дабро перамагае зло. Адметная і канцоўка: “Вось вам і казка, а мне лазы вязка”. Ёсць трохразовыя паўторы дзеянння: выпрабаванні братоў. Мова казкі вобразная, каларытная, насычана разнастайнымі прымаўкамі, прыкметамі, прыказкамі, есць паэтычныя элементы, некаторя радкі рыфмуюцца паміж сабой.