Георгій Марчук. Чужое багацце

Подробное решение Страница / Часть 1 101 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Які запавет атрымала прыгажуня Ганначка і ад сваёй маці? У чым яго сэнс?

Ганначка атрымала ад матулі наступны запавет: “хутара не кідаць, на зямлі лён вырошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям не аддаваць.” Сэнс запавета маці вельмі глыбкі. Жыта – найважнейшая збожжавая культура беларусаў, яно раўназначна багаццю, раю, таксама ў народнай свядомасці замацавалася сувязь канапель з валасамі, бо лён і каноплі ўвасаблялі ў расліннай сімволіцы касу (валасы) і тым самым саму дзяўчыну. Лічыцца, што нячыстая сіла не можа набліжацца да тых хат, дзе растуць дадзеныя расліны. Такім чынам, яны выступаюць як ахоўнікі.

2.Узгадайце, якія выпрабаванні выпалі на до- лю Ганначкі? Як яна з імі спраўлялася? Хто дапамагаў ёй?

Ганначцы выпала шмат выпрабаванняў. Пачварнік, Русалка, пан Майданскі, Кадук — рабілі ўсё для таго, каб завалодаць калодзежам і заманіць у палон Кадука прыгажуню. Яны насылалі засуху, чорную жабу, якая атруціла калодзеж і асляпіла Ганначку, яна сумавала і чакала Іванку, які страціў памяць на вайне і ніяк не мог знайсці дарогі да яе. Дзяўчына трымалася запавета маці, адмаўляла нячыстай сіле, а ў самы цяжкі для яе момант её дапамог каханы Іванка, які перахітрыў нячысцікаў і здолеў ачысціць калодзеж ад жабы і вырасціць жыта-каноплі, лён, ахоўнікаў іх зямлі. Іванка і Ганначка былі разам, бо кахалі адзін аднаго і падтрымлівалі ў бядзе і горы.

3. Што аб’ядноўвае Ганначку, Іванку і Бусла? Чаму яны трымаліся разам?

Ганначка, Іванка і Бусел — станоўчыя героі казкі, сімвалы дабрыні, вернасці, сяброўства, гаспадарлівасці, веры ў божыя сілы і справядлівасць. Яны — гэта сілы дабра і света на зямлі. Разам яны адолелі нячысцікаў і прагналі іх са сваёй зямлі.

4. Хто з герояў прадстаўляе ў казцы злыя сілы? Ахарактарызуйце кожнага з персанажаў. Што агульнае паміж імі?

Адмоўныя персанажы казкі— пан Майданскі, Пачварнік, Русалка, Кадук і іх прыспешнікі. Пан Майданскі — прыслужнік Кадука, насіў чырвоны плашч, чорны капялюш і боты на высокіх абцасах. Хітры, нядобры, хцівы, прыслужнік чорта і сатаны. Кадук — галоўны балотны чорт, Люцыпаравы сын, наганяў на ўсіх страх і жудасць, меў чырвоныя вочы, казліныя ногі, бараду.

Пачварнік — аданавухі, прыспешнік Майданскага і Кадука, вартаўнік смалярні. Сквапны, баязлівы, паганы, нядобры. Русалка — касавокая, марыла трапіць на баль Кадука, прывабіць яго і стаць жонкай яму. Дзеля сваёй мэты гатова была на ўсё. Прыслужвала Кадуку. Здрадлівая, недалёкая, злыдня, разлучала каханых, распачынала войны, падбухторвала на спрэчкі і лаянкі.