Подробное решение Страница / Часть 1 5 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Прачытайце вершаваныя радкі Максіма Танка, узятыя ў якасці эпіграфа да раздзела. Што значыць для паэта родная мова? Праз якія паэтычныя вобразы ён перадае свае пачуцці і думкі?
Для паэта родная мова — гэта “бяссмерце народа, яго святыня”. Без мовы не існуе нацыі, мова – гэта тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Паэт стварае своеасаблівы паэтычны вобраз мовы, параўноўваючы яе з беларускім нацянальным ручніком, у які ўплецены душа і каларыт народа. Для гэтага ён выкарыстоўвае вобразы “цяжкіх калоссяў”, “ззяння бурлівых крыніц”, “святыня народаў”.
2. Пазнаёмцеся з вершам Петруся Броўкі «Калі ласка». Як ставіцца аўтар да сваёй мовы?
У сваім вершы П. Броўка выказвае шчырую любоў і замілаванне роднай мовай — “звіняць яны сардэчнаю струною, праз усё жыццё ідуць са мною”. Ён ганарыцца сваёй роднай мовай, адчувае, як гучыць кожнае слова, прыносіць яму вялікую радасць і асалоду.
3. Якія жыццёвыя сітуацыі прыгадвае Пятрусь Броўка, калі чуе ветлівыя словы «калі ласка»? Звярніце ўвагу на надзвычай мілагучнае, пяшчотнае, ласкавае іх гучанне. Якія гукі дапамагаюць стварыць такое ўражанне? Параўнайце беларускае «калі ласка», украінскае «будь ласка» і рускае «пожалуйста».
Выраз “калі ласка” ўжываецца паўсюдна ў нашым жыцці. Паэт прыгадвае сустрэчу гасцей у святы і буднія дні, у адносінах жанчыны і мужчыны, Аўтар адзначае сваім вершам, што беларусы — гасцінны і добразычлівы народ. Мілагучнае гучанне слоў ствараюць гукі [л’], [к’], [а], [і], [с]. Беларускае “калі ласка” сугучнае з украінскім “будь ласка”, але зусім адрозніваецца ад рускага “пожалуйста”. Вядома што, старажытнарускае «жаловатся» азначала «любіць», літаральна “дарыць што-небудзь з любові”. Таму “пожалуй” і больш позні “пожалуйста” азначалі “дару, таму што люблю”.
4. Якія якасці беларускага нацыянальнага характару адзначае паэт?
Гасціннасць, ветлівасць, адкрытасць, добразычлівасць, шчырасць, цярплівасць.
5. Падрыхтуйцеся выразна прачытаць твор. Паспрабуйце пры чытанні перадаць агульны настрой верша, аўтарскія пачуцці, свае адносіны да твора. Паразважайце, якая інтанацыя — усхваляваная, урачыстая, узнёслая, даверлівая, замілаваная, спакойна-апавядаль- ная ці якая іншая — больш прыдатная для чытання верша.
Для чытання верша больш прыдатная спакойна-апавядальная інтанацыя, даверлівая, замілаваная.