Подробное решение Страница / Часть 1 67 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Калі і як узніклі народныя прыкметы?
Прыкметы ўзніклі ў далёкай старажытнасці. Нашы продкі былі не толькі працавітымі. Але і надзвычай назіральнымі і мудрымі.Пільна ўзіраючыся ў навакольную прыроду, яны бачылі пэўную сувязь паміж некаторымі прыроднімі з’явамі і плёнам сваёй працы — добрым ураджаем. Аналізуючы свае назіранні, людзі заўважалі заканамернасці і рабілі адпаведныя высновы, а на іх падставе фармулявалі парады. Гэтыя падказкі — народныя прыкметы — паступова распаўсюджваліся і станавіліся дарадамі селяніну ў вядзенні гаспадаркі.
2. Чым адрозніваюцца прыкметы ад павер’яў?
Прыкметы адрозніваюцца ад павер’яў, тым, што прыкметы — гэта выслоўі, пацверджаныя шматвекавым жыццёвым вопытам, а павер’і грунтуюцца на выдумцы, фантазіі чалавека, часам нават на містыцы.
3. Прыгадайце прыкметы і павер’і, якія вы чулі раней.
Моцна парыць — на навальніцу. Калі раніцай моцная раса, то гэта на пагоду. З першым громам было звязана павер'е, што«калі гром грыміць на зялёны лісток, то будзе багаты гадок». Калі з’ясі на Вялікдзень яйкі, знесеныя курамі ў Страсны Чацвер — абароніш сябе ад хвароб, а закапаеш іх шкарлупіну ў зямлю на пашу – уберажэш скаціну ад усякай напасці.
Пытанні і заданні да раздзела
1. Якія творы называюцца фальклорнымі? Калі і як яны ўзніклі?
Фальклорныя творы — гэта творы народнай творчасці, міфы, легенды, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыкметы і павер’і, якія вусна перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, у дапісьменны гістарычны перыяд. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм.
Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях ¬–¬¬¬¬¬¬¬ у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры. Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа.
2. Чым вылучаюцца народныя казкі ад іншых фальклорных жанраў?
Казка — гэта апавяданне фантастычнага або бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем вымыслу, у адрозненні, напрыклад, ад легенды, якая заснавана на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў. Сярод іншых твораў яна вылучаецца сваім багаццем і разнастайнасцю, нярэдка ў яе склад уваходзяць іншыя віды народнай творчасці: і загадкі, і прыказкі, і прымаўкі, песні і г.д.
3. Што найперш прываблівае вас у легендах?
У легендах мяне прываблівае фантастычнасць і асаблівы драматызм. Тут дабро заўжды перамагае зло і героі дамагаюцца справядлівасці. Гісторыю цікава вывучаць праз легенды.
4.Якую ролю выконвалі загадкі ў старажытным грамадстве?Як змяніліся іх функціі ў наш час? Прыгадайце некалькі загадак, створаных на падставе знешняга падабенства прадметаў або з’яў.
Даўней самыя вопытныя і паважаныя людзі спецыяльна вучылі моладзь разгадваць загадкі, каб развіць разумовыя здольнасці, кемлівасць, фантазію, назіральнасць, трэніраваць памяць, прывучаць да развагі, аналізу. А з цягам часу адгадванне загадак стала любімай забавай. Таго, хто лёгка адгадвае загадкі, лічаць знаходлівым і разумным. (Носік сталёвы, а хвосцік ільняны., у краўца іголак сотня, але ніткі аніводнай).
5.Чым каштоўныя для людзей прыказкі?Якія прыказкі вы запомнілі? У якіх канкрэтных жыццёвых сітуацыях іх можна выкарыстаць?
Прыказкі – гэта неацэнныя парады нашых мудрых продкаў, у выглядзе лаканічных выказванняў. Гэта скарбонка духоўнай сілы народа, у іх адлюстравана жыццё народа, культура, думкі і пачуцці беларусаў. Гэта мудрыя запаветы, багаты калектыўны вопыт паводзін у грамадстве, жыццёвыя ўрокі. У прыказках акрэслены тыя маральныя законы і правілы, якімі чалавеку неабходна кіравацца заўжды: у будні і ў святы, на працы і падчас адпачынку, у гасцях і ва ўласнай хаце. (Новых сяброў нажывай, але старых не забывай, у родным краі, як у раі, справа майстра баіцца).
6. Паражвайце, чым падобныя народныя прыкметы і прыказк.
Народныя прыкметы і прыказкі маюць свае падобныя рысы:
- Гэта парады мудрых продкаў на ўсе выпадкі жыцця
- Народныя выслоўі, пацверджаныя шматгадовым вопытам
- падобны па форме і змесце.