Подробное решение Страница / Часть 1 74 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Што на вашу думку, натхніла аўтарана стварэнне гэтай паэмы?
М.Танка натхніла на стварэнне паэмы легенда аб нарачанскіх азёрах, а таксама прыгажосць нарачанскіх мясцін.
2.Якой вы ўяўляеце Галіну, якім — Васіля? Падмацуйце свій адказ тэкстам.
Галіна была надзвычай прыгожай дзяўчынай:
“Хто бачыў яе, той забыць век не мог
Красы яе светлай дзявочай,
I водсвет зары, што на твар яе лёг,
I косы, i сінія вочы.”
Васіль быў добрых, смелым хлопцам:
“Адзін Васілёк, што майстэрствы ўсе знаў,
Адважны i дужы хлапчына,
Які шчырым сэрцам таксама кахаў
Сяброўку юнацтва — Галіну”.
3. Як апынулася Галіна ў панскім палацы-муры, пра што яна марыла?
Галіну насільна прывезлі ў палац, пасля таго, як забілі бацьку.
“Яе акружылі, нібы крумкачы,
Схапілі i pyкi скруцілі.
Пазней у забыццё, бы ў сцюдзёную тонь,
Запала яна i не чула,
Як нёс яе лесам, палонную, конь,
Як пушча стагнала ад гулу.
Ачнулася тольш пад вечар яна
У змрочным палацы Барыны,
3 бядою сваей безуцешнай адна,
У лютай няволі дзяўчына”.
Яна плакала і марыла аб тым, каб яе выратаваў Васіль.
“Каб знаў Васілёк яе гора,
Напэуна б сюды з дапамогай прыйшоў,
Разбіў бы стальныя запоры”.
4. Прачытайце радкі паэмы, дзе расказваецца пра ўцёкі Галіны і Васіля. Што перажываюць героі, на што спадзяюцца?
Героі імкнуцца адарвацца ад пагоні, ім страшна, яны спадзяюцца, што змогуць уцячы. Развітваючыся, Васіль адводзіць пагоню на сябе, разумеючы, што бачыць каханую ў апошні раз.
5. Які лёс прадказала люстэрка дзяўчыне?
Люстэрка паказала сумную будучыню Галіне:
“Каб глянуць на лёс свой, у змрочную даль,
Дзяучына люстэрка дастала.
Глядзіць: на пагорку жаўцее пясок,
Шуміць пры дарозе ракіта,
Стащь конь буланы, ляжыць Васілёк,
I кружыць крумкач над забітым”.
6. Як, паводле паэмы, узнікла возера Нарач? Адкуль з’явілася над ім белая чайка?
Паводле паэмы возера Нарач з’явілася з разбітага чароўнага люстэрка Галіны. А сама яна ператварылася ў белую чайку, якая з жалобным крыкам шукае свайго каханага.
7. Знайдзіце ў тэксце выразныя доказы адносін самога аўтара да герояў і падзей.
Аўтар сімпатызуе і спачувае Галіне і Васілю, гэта бачна пры апісанні герояў аўтарам. Адмоўныя яго адносіны да Барыны:
“Вяртаючыся з палявання дамоў,
Аднойчы ўбачыў Галіну
Уладар неабсяжных палёў i лясоў,
Магнат ненавісны — Барына..”
Аўтар перажывае за лёс сваіх герояў, спачувае ім:
“Ачнулася тольш пад вечар яна
У змрочным палацы Барыны,
3 бядою сваей безуцешнай адна,
У лютай няволі дзяучына.”
Як вырвацца птушцы на волю iзнoў?
Перажывае разам з Галінай смерць каханага:
Аклінула мілага — глуха ўдалі
Ей бор адказаў гулам-стогнам.
Люстэрка з рук выпала i на зямлі
На часткі разбілася з звонам.”
8. Параўнайце літаратурную легенду Максіма Танка з фальклорнай легендай «Нарач». Што яднае гэтыя творы, чым яны адрозніваюцца (звярніце ўвагу на адлюстраваныя падзеі, герояў, апісанні прыроды, на мову)?
Легенда “Нарач” і паэма М.Танка падобны сваім драматычным сюжэтам, гісторыяй пра разлучаных закаханых, прыгажунь-дзяўчын і злых паноў. Гэтыя творы яднае легенда пра паходжанне возера Нарач, агульная думка, гісторыя няшчаснага кахання. Адрозніваюцца гэтыя творы ў першую чаргу, формай — проза і паэма, у вершаваным творы больш увагі надаецца апісанню прыгажосці прыроды, а таксама праз яе паказваецца настрой галоўных герояў, сюжет і развязкі таксама маюць адрозненні. Калі гераіня легенды спаліла панскія пакоі і знікла ў водах возера, то Галіна ператварылася ў чайку. У паэмы мова ўзнёслая, вобразная, у легенды – больш насычаная падзеямі.