Подробное решение Страница / Часть 1 60 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. 1. Што такое прыказкі? Якую ролю яны адыгрываюць у нашай мове?
Прыказка — гэта трапныя народныя выслоўі, часам з павучальным зместам, якія даюць вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, дзеянням. У іх найперш услаўлюцца высокія маральныя якасці чалавека, высмейваюцца розныя заганы чалавечага характару, выкрываюцца людскія недахопы.
2. Што такое прыказкі? Якую ролю яны адыгрываюць у нашай мове?
Прыказкі – гэта неацэнныя парады нашых мудрых продкаў, у выглядзе лаканічных выказванняў. Гэта скарбонка духоўнай сілы народа, у іх адлюстравана жыццё народа, культура, думкі і пачуцці беларусаў. Гэта мудрыя запаветы, багаты калектыўны вопыт паводзін у грамадстве, жыццёвыя ўрокі. У прыказках акрэслены тыя маральныя законы і правілы, якімі чалавеку неабходна кіравацца заўжды: у будні і ў святы, на працы і падчас адпачынку, у гасцях і ва ўласнай хаце.
3. Прыгадайце некалькі прыказак, дайце адпа- ведны каментарый.
Праца майстра баіцца. (майстар у сваёй справе з лёгкасцю, прафесійна справіцца з і справай).
Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. (людзі судзяць чалавека найперш па справах).
Глухі не дачуе, дык прыхлусіць (асуджаецца пляткарства).
У роднай хаце і вуглы грэюць. (любоў да сваёй маленькай Радзімы).
4. Адшукайце тэматычна блізкія прыказкі: пра родную старонку; пра вернасць і дружбу; пра добрых, чулых і працавітых людзей; пра гультаёў і абібокаў. Якія маральныя жыццёвыя высновы вы засвоілі, прачытаўшы гэтыя выслоўі?
Пра родную старонку:
Родная зямелька — як зморанаму пасцелька.
У сваім краі, як у раі.
Дадому і конь спрытней бяжцыць.
Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.
Пра вернасць і дружбу:
Новых сяброў нажывай, але старых не забывай.
Птушка моцная крыламі, а чалавек дружбаю.
Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду скажа.
Пра добрых, чулых і працавітых людзей:
Не цані чалавека па твары, а цані па душы.
Дзе гаспадар ходзіць, там хлеб родзіць.
Белыя ручкі чужую працу любяць.
Працы і світкі не саромейся.
Пра гультаёў і абібокаў:
І баран бы касіў, каб хто касу насіў.
Летам гуляўшы, восенню не збярэш.
Гультая зямля не любіць.
У гультая адгаворка свая: “З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары — не прачнуся да зары”.
У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ.
Есць — пацее, а працуе — мерзне.
Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.
Патрэбна быць добрым, працавітым, адкрытым чалавекам, сапраўдным сябрам, не забываць пра іншых, дапамагаць у бядзе.
5. Выберыце некалькі прыказак, якія маюць прамы і пераносны сэнс. Патлумачце, як вы іх разумееце?
Прамы сэнс:
Які музыка, такое і гранне (наколькі хораша чалавек валодае інструментам і мае талент, так і іграе)
У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ.
Працы і світкі не саромейся.
Дадому і конь спрытней бяжыць.
Пераносны сэнс:
Слова як птушка: вылеціць — не зловіш.
Пашкадаваў воўк кабылу: пакінуў хвост ды грыву.
Не вер казлу ў капусце, а ваўку сярод авечак.
6.Падрыхтуйце вусную -замалёўку па абранай вамі прыказцы.
Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду скажа.
Замалёўка
У кожнага з нас ёсць сябры. Без іх былоб на свеце сумна жыць. Але нам патрэбна ўмець адрозніваць сапраўдных сяброў, ад ілжывых, якія шукаюць выгаду для сябе і толькі карыстаюцца сяброўствам і нічго на аддаюць у замен.
Беларуская прыказка кажа: “Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду скажа.” І гэта сапраўды так. Калі твой сябра не шчыры з табой, калі ён толькі і робіць, што згаджаецца с табой, не папярэджвае, калі бачыць, што ты робіш памылку, ён поста табе зайздросціць і не лічыць патрэбным быць з табой адкрытым і чэсным. А сапраўдны сябра заўсёды скажа табе свае думкі і не будзе цябе ўлагоджваць, адразу папярэдзіць перад небяспекай.
Калі ёсць сапразднае сяброўства, чалавек павінен давяраць і мець магчымасць пакласціся адзін на аднаго. А на гэтым грунтуецца сяброўства.