ЗАГАДКІ

Подробное решение Страница / Часть 1 51 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Як узніклі загадкі? Якую ролю яны адыгрываюць у жыцці людзей?

Загадкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці.Нашы продкі былі перакананы, што думка, выказанае слова валодаюць магутнай сілай, яны могуць прынесці палёгку вылячыць жывую істоту, а могуць і зусім знішчць яе. Старадаўнія людзі цудоўна ведалі ўладу слова, адчувалі яго прыгажосць, непаўторнасць, глыбіню. Даўней самыя вопытныя і паважаныя людзі спецыяльна вучылі моладзь разгадваць загадкі, каб развіць разумовыя здольнасці, кемлівасць, фантазію, назіральнасць, трэніраваць памяць, прывучаць да развагі, аналізу. А з цягам часу адгадванне загадак стала любімай забавай. Таго, хто лёка адгадвае загадкі, лічаць знаходлівым і разумным.

2.Вызначце загадкі найбольш старажытныя і тыя, што створаныя пазней.

Старажытныя: 1, 2, 4,5,6, 8, 9, 11,13, 15, 16, 17, 21, 30, 35, 33, , 34, 35, 36,38, 39, 40,42,43,44,45, 46.

Створаныя пазней: 55,53,52,71,72,73,74, 75, 76.

3. Пры дапамозе якіх вобразаў увасабляюцца ў загадках рысы характараў людзей, з’явы прыроды, жывёлы, расліны, гаспадарчыя прадметы? Прывядзіце прыклады.

Вобразы выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя: браты, сёстры іншыя роднасны яадносіны, прадметы побыту(саха, жбаны, мэбля і шмат іншага), павадкі розных жывёл і прыкметы раслін.

Адзін лье, другі п’е, а трэці расце.

Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае.

Зароў вол на сто гор, на сто печак, на сто рэчак.

Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць.

Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.

Фыркае, рыкае, галіны ламае, пыл падымае, цябе з ног збівае, чуеш яго, ды не бачыш.

4. Паразважайце, для чаго чалавеку варта ведаць шмат загадак і ўмець іх адгадваць.

Веданнне загадак дапамагае быць цікавым чалавекам, уменне складаць загадкі сведчыць аб яго жывым розуме, веданнем разнастайных праяў жыцця, загадкі дапамагаюць развіваць творчае і лагічнае мысленне.

5. Паспрабуйце самі скласці адну-дзве загадкі і загадайце іх сябрам.

Чароўная скрыня на куце стаіць, усміхаецца кожны, хто на яе гядзіць (тэлевізар) Ідзе, а не час, стукае, а не госць, барабаніць, а не музыка, л’е,а не вадаспад (дождж).