Кірыла Тураўскі (1130?-1190?)

Подробное решение Страница 31стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Паспрабуйце прасачыць уплыў родных мясцін таго ці ін-шага пісьменніка на яго творчасць.

Уплыў родных мясцін на творчасць Е. Полацкай і К.Тураўскага сказваецца нават у іх прозвішчах, якія гавораць пра горад і паходжанне пісменнікаў. Е. Полацкай заснавала ў Полацку два манастыры, адкрыла школу, была мецэнаткаю.

2. Што вядома пра біяграфію Кірылы Тураўскага?

Гады жыцця Кірылы Тураўскага дакладна невядомыя. Сёння прапануюцца наступныя даты: 1130—1190 гады. Кірыла нарадзіўся — паводле новых даных — у княжацкай сям’і, ён быў унукам Тураўскага князя Святаполка ІІ. Яго бацька, малодшы сын Святаполка, загінуў, калі хлопчыку было дзесяць гадоў. Кірыла атрымаў выдатную адукацыю: яго вучыў грэчаскі манах, які прыехаў з Візантыі. Даволі рана (па пісьмовых даных, у трынаццаць гадоў) Кірыла пастрыгся ў манахі ў мясцовым манастыры. Грунтоўнае знаёмства з кніжнай мудрасцю, грэчаскімі літаратурнымі ўзорамі і праведнае жыццё хутка паспрыялі яго знакамітасці. Жыхары Турава папрасілі яго стаць іх епіскапам. Трыццаць гадоў ён нёс гэтую няпростую службу. Апошнія гады яго жыцця прайшлі ў манастыры Святога Мікалая ў Тураве.

3. Якімі подзвігамі веры праславіўся Кірыла Тураўскі?

Кірыла стаў стоўпнікам — аскетам, першым у нас па-дзвіжнікам стоўпніцтва, унікальнай формы подзвігу веры, характэрнай у асноўным для паўднёвых рэгіёнаў Еўразіі — Сірыі, Палесціны. Ён выбраў надзвычай цяжкі і невядомы яшчэ на Русі манаскі подзвіг — аддаленасць ад людзей, адмаўленне ад шмат якіх чалавечых радасцей, сузіральніцтва. Стоўп уяўляў сабою драўляную вежу, хутчэй калону, куды раз на дзень манаху перадавалі ежу. Тут Кірыла на самоце і моўчкі духоўна працаваў — маліўся і пісаў.

4. Як упісваецца творчасць Кірылы Тураўскага ў агульную сярэдневяковую літаратурную традыцыю?

Адчуванне значнасці і велічы свету было найважнейшай асаблівасцю літаратуры эпохі Сярэднявечча. Пафас яе — у пазнанні прыроды і чалавечай душы.

Не менш важная рыса сярэдневяковай літаратуры — сусветная гісторыя як тэма, у цэнтры якой знаходзіцца жыццё Хрыста. Каляндарныя хрысціянскія святы нагадвалі пра асаб-ліва важныя падзеі, фактычна паўтаралі свяшчэнную гісторыю. Такім чынам, чалавек жыў як бы ў цэнтры сусветных падзей, адлюстраваных у такіх абрадах, як Каляды, Дабравесце, Вялікдзень. Зямны лёс Хрыста нябачна прысутнічае і ў кожным літаратурным творы. Толькі праз Хрыста можна зразумець сэнс таго, пра што апавядаецца ў творах Кірылы Тураўскага. Вобраз Хрыста сам па сабе — узор ідэальнага чалавека, які аказваў велізарнае выхаваўчае ўздзеянне на слухачоў і чытачоў.

5. Што характэрна для стылю Кірылы Тураўскага як пісьменніка?

Вартасць творчасці Кірылы Тураўскага ў тым, што ён, застаючыся хрысціянскім аўтарам, у значнай ступені засноўваўся на народнай традыцыі разумення быцця.

Мова кірылаўскіх слоў, казанняў, малітваў выключна багатая, эмацыянальная. Асноўны мастацкі прынцып яго слоў — павучанняў-казанняў — квяцістасць стылю: нагнятанне сінонімаў, параўнанняў, метафар, цытат. Гэтым дасягаецца вялікая сіла ўздзеяння на вернікаў.

Яшчэ адной характэрнай асаблівасцю твораў Кірылы Тураўскага з’яўляецца частае апісанне ў іх з’яў прыроды. Тлумачэнне біблейскіх фактаў праз прыродныя працэсы рабіла больш зразумелым творы кніжніка. У сваіх словах-казаннях Кірыла спыняўся ў асноўным на тых момантах, якія давалі матэрыял для мастацкіх абагульненняў, жанравых карцін, апісанняў саду, веснавой прыроды, душэўных перажыванняў святых асоб. Напрыклад, уражвае сілаю мацярынскага пачуцця плач Божай Маці над целам Хрыста пасля Яго раскрыжавання. Павучальны сэнс казанняў у аўтара на першым месцы, але важнае значэнне меў і мастацкі бок — інакш бы яны не даходзілі да сэрцаў слухачоў-вернікаў.

Малітвы Кірылы Тураўскага таксама ўражваюць багаццем і разнастайнасцю спосабаў арганізацыі паэтычнай мовы. Дамінуе ў іх тэма святла і цемры, а таксама часу. Асноўны метад пісьменніка — алегарычна-сімвалічнае тлумачэнне Новага Запавету. Можна сказаць, што менавіта ў Кірылы гэты метад дасягнуў найвышэйшай дасканаласці.

6. Параўнайце жыццё Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

З імёнамі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага звязаны з перыядам станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а іх дзейнасць стала выключна важнай для нашай гісторыі, літаратуры і мастацтва.

Абодва вялікіх суайчынніка выраслі ў багатым асяроддзі ў эпоху двух вер, атрымалі бліскучую адукацыю і выбралі адзіна магчымы для сябе шлях: служыць асвеце роднай зямлі. Такая дзейнасць была магчымай праз служэнне царкве ў эпоху станаўлення хрысціянства на беларускай зямлі.

Так, дзейнасць Ефрасінні Полацкай была накіравана на адукацыю дзяцей у школах, кнігапісання, якое развівалася пры кляштарах, падтрымку і развіццё мастацтваў і рамёстваў. Па праве Ефрасінню Полацкую называюць першай мецэнаткай беларускай зямлі. Іншым кірункам грамадскай дзейнасці Ефрасінні стала барацьба супраць братазабойчых войнаў, феадальных паміж усобіц, раздзіралі радзіму.

Кірыла Тураўскі вядомы ў першую чаргу, як філосаф мінулы шлях ад прызнання ісціны, як дадзенасці ў «Святым пісанні» да прызнання чалавека «вянком тварэння». Яго спадчына, якое ўключае дыдактычныя аповесці, пропаведзі і гімнаграфія, фармуе ідэал мірскага чалавека таго часу. Грамадская дзейнасць Кірыла ў розныя перыяды яго жыцця, гэтак жа як і яго вялікай суайчынніцы, накіравана на барацьбу супраць братазабойчых войнаў, разладу і расколу.

7. У чым значэнне творчасці Кірылы Тураўскага для развіцця беларускай літаратуры?

Кірылу Тураўскага па праву можна лічыць першым еўрапейскага ўзроўню пісьменнікам, які жыў на тэрыторыі Беларусі. Яго творы распаўсюджваліся ў шматлікіх спісах. Непасрэдны спадкаемца Кірылы Тураўскага ў жанры малітваў — Францыск Скарына. Але для ўсіх старабеларускіх пісьменнікаў Кірыла Тураўскі быў самым высокім царкоўным аўтарытэтам, духоўным бацькам. Творы Кірылы Тураўскага атрымалі фенаменальную папулярнасць сярод адукаваных людзей ужо пры яго жыцці, а таксама і ў пазнейшыя эпохі. Шмат якія дасягненні яго стылю вызначылі найбольш характэрныя асаблівасці нацыянальнай літаратурнай традыцыі.