Максім Багдановіч (1891-1917гг.)

Подробное решение Страница 260стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Якія тры зоркі першай велічыні амаль адначасова з’явіліся на небасхіле беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.? Чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

2. Згадайце асноўныя вехі жыццёвага шляху М. Багдановіча. Якое месца ў яго жыцці займае Мінск і як у ім увекавечана памяць пра паэта?

3. У жыцці М. Багдановічу давялося многае пераадольваць. Што канкрэтна?

4. Як вы разумееце тое, што М. Багдановіч, кажучы словамі вядомага ўкраінскага пісьменніка І. Франко, выпрацоўваў нашаму народу «пашпарт на інтэлігентнасць»?

5. Што вы можаце сказаць пра ідэйнасць і грамадзянскасць творчасці М. Багдановіча?

6. Які ўклад унёс М. Багдановіч у развіццё літаратурных кантактаў трох усходнеславянскіх народаў?

7. М. Багдановіч — адзін з пачынальнікаў беларускай крытыкі і гісторыі літаратуры. Дакажыце гэта.

8. Паэтычнае адкрыццё якіх тэм, матываў, праблем належыць М. Багдановічу?

9. Якія невядомыя формы верша ў беларускай паэзіі з’явіліся дзякуючы М. Багдановічу?

10. Падрыхтуйце выступленне на тэму: «Мой любімы верш Максіма Багдановіча», «Багдановіч у музыцы», «Дзе і як увекавечана імя Максіма Багдановіча?» (на выбар).

11. Пазнаёмцеся з рэпрадукцыяй карціны Р. Кудрэвіч «Партрэт Максіма Багдановіча» (1981) (на форзацы). Ці супадае ваша ўспрыманне паэта з тым, якім убачыў яго мастак?

Максім Багдановіч

Дадатковы матэрыял Эстэтычныя погпяды М. Багдановіча Тэма мастацтва і хараства распрацавана М. Баг-дановічам надзвычай шырока. Ёй прысвечана шмат вершаў («Мае песні», «Песняру», «Мадонны», «Ліст...», «Ой, чаму я стаў паэтам...», «Дзе вы, ля-соў, палёў цвяты?..» і інш.), а таксама апавяданняў («Музыка», «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Сон-трава», «Мадонна» ), літаратурна-крытычныя артыкулы («Забыты шлях», «Глыбы і слаі», «Краса і сіла», «Паэзія геніяльнага вучонага»).

Песня заўсёды спадарожнічае чалавеку, актыў-на ўздзейнічае на яго, абуджае ў ім лепшыя пачуцці і думкі. «Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы», — піша М. Багда-новіч у творы «Апокрыф», асноўным пафасам якога з'яўляецца сцвярджэнне вялікай ролі мастацтва ў грамадскім жыцці.

«Добра быць коласам, але шчасліў той, каму да-вялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?» Васілёк як сімвал радзімы і народна-га мастацтва з ранняй пары ўвайшоў у творчасць М. Багдановіча. Гэты вобраз прьісутнічае ў вершах «На чужыне», «Слуцкія ткачьіхі», «Цвяток радзімы

-115-

васілька». У часы Багдацовіча і пазней гэтая кветка была сімвалам беларускага народнага мастацтва, а М. Багдановіч вельмі цаніў і прызнаваў ролю народа ў стварэнні духоўных каштоўнасцей. Фальклорныя вобразы прысутнічаюць у многіх яго творах.