Ліра-эпас песняра

Подробное решение Страница 214стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011



1. Паэма — від ліра-эпасу. Што ў ёй ад лірыкі і што ад эпасу?

Паэма (грэч. pоiеma, ад pоiео — тварыць) — вялікі па сваім памеры вершаваны твор, у якім важныя праблемы рэчаіснасці раскрываюцца адначасова эпічнымі (наяўнасць у творы сюжэта, персанажаў) і лірычнымі (вобраз лірычнага героя, шматлікія лірычныя адступленні) сродкамі. У ёй прысутнічаюць нярэдка і элементы драмы ў выглядзе скразнога напружана-канфліктнага дзеяння, маналогаў і дыялогаў. Падчас гэтыя элементы пераважаюць настолькі, што ўзнікае своеасаблівая разнавіднасць — драматычная паэма, якая будуецца, як і звычайная п’еса, у дыялагічнай форме («Адвечная песня», «Сон на кургане» Янкі Купалы). Разам з тым пэўная ліра-эпічная раўнавага ў паэме можа парушацца на карысць эпасу, і тады мы маем справу з эпічнымі паэмамі, або паэмамі-эпапеямі. Да іх належаць старажытнагрэчаскія «Іліяда» і «Адысея», асобныя рускія быліны, украінскія думы, «Слова пра паход Ігаравы», «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча, «Новая зямля» Якуба Коласа.

2. Назавіце асаблівасці рамантычнай паэмы. Што дазваляе нам аднесці «Бандароўну» да жанру рамантычнай паэмы, да літаратурнай плыні неарамантызму?

Паэт вельмі хутка зразумеў сутнасць беларускай народнай прымаўкі: «Плакаў, плакаў — быў Бог аднакаў, а як стаў скакаць — стаў і Бог даваць». Сапраўды, аднымі нараканнямі ні настрой свой не ўзнімеш, ні долю не палепшыш. Гэтаму новаму разуменню і ўспрыманню жыцця Янкі Купалы пасадзейнічалі як уздым грамадскай актыўнасці ва ўсёй Расійскай імперыі ў 1909—1913 гады, так і жыццё паэта ў найбольшым тагачасным расійскім прамысловым і культурным цэнтры — Пецярбургу, знаёмства з перадавой рускай і замежнай літаратурай, у прыватнасці з творчасцю Максіма Горкага. Менавіта Максім Горкі заклікаў пісьменнікаў «раздуваць іскры новага ў яркія агні», бо «старое, рабскае, якое жыве з часу прыгоннага права… дастаткова выяўлена» ў літаратуры. Ужо вершы «Песня званара», «Маладая Беларусь», узвышана-рамантычныя па сваім складзе, добра ілюструюць і своеасаблівы пералом у светаўспрыманні Янкі Купалы, і новае разуменне задач творчасці. Пра гэта сведчаць і яго вядомыя рамантычныя паэмы «Курган» (1910), «Бандароўна» (1913), «Магіла льва» (1913), «Яна і я» (1913).

Усе названыя паэмы — рамантычныя па сваім характары. Галоўныя дзейныя асобы ў іх — неардынарныя, выключныя, ідэалізаваныя. Яны, як правіла, надзелены нейкімі аднымі рысамі — станоўчымі або адмоўнымі. Падзеі таксама, як правіла, незвычайныя, гераічныя. Сам аповед у паэмах вядзецца ўзнёсла, з дапамогай слоў і вобразаў узвышаных, часта не-звычайных.

Яскравы ўзор такой рамантычнай паэмы Янкі Купалы — «Бандароўна». (створана на фальклорнай аснове, мае гераічную тэматыку, выключны галоўны герой, які трагічна гіне ў фінале)

3. Раскрыйце фальклорную першааснову «Бандароўны». Што новага ўнёс Янка Купала ў сваю паэму ў параўнанні з народнымі песнямі пра Бандароўну?

Янка Купала ў аснову сваёй паэмы таксама паклаў фальклорны матэрыял, а менавіта — запісы народных песень пра Бандароўну і пана Патоцкага. Песні гэтыя ўзніклі спачатку на Украіне, затым перавандравалі ў Беларусь і былі запісаны Янам Чачотам, Паўлам Шэйнам і некаторымі іншымі беларускімі фалькларыстамі яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Янка Купала, аднак, не паўтарыў слепа гэтыя запісы, а творча іх выкарыстаў. У прыватнасці, у сваёй паэме ён завастрыў сацыяльны момант канфлікту, надаў асобнаму факту з жыцця простага чалавека героіка-трагедыйнае гучанне. Вобраз Бандароўны паэт узняў да ўзроўню сімвала свабодалюбства, гордасці народа, які можа і ўмее пастаяць за сваю волю і свой гонар. Бандароўна — не адзіночка (як у народных песнях), а прадстаўніца калектыву, усяго народа. Такое наватарства беларускага паэта дазваляе ўключыць паэму (як і іншыя яго рамантычныя творы) у літаратурную плынь неарамантызму (новага рамантызму), што заявіла пра сябе ў той час у творчасці Максіма Горкага і некаторых іншых еўрапейскіх пісьменнікаў.

4. Чым рамантычная паэма «Бандароўна» адрозніваецца ад рэалістычнай паэмы «Адплата кахання»?

Сюжэт паэмы нескладаны. На Украіне «з сваёй хеўрай гаспадарыць» пан Патоцкі. Яму, як ён лічыць, усё дазволена. Аднойчы на вечарынцы ён бачыць надзвычай прыгожую дзяўчыну — Бандароўну, якая «ў карчомцы з казакамі // Цешыцца з свабоды». Тут жа ён вырашае: яна павінна стаць ягонай палюбоўніцай. Пачаў дамагацца яе. Але, як слушна выказаўся Янка Купала ў лірычным адступленні, «сумленне // Ёсць і ў простым людзе! // Не папусціць у крыўду славу, // Славу ды свабоду…». Гэтая думка-ідэя, што ўвасабляе сабой народную мараль, — галоўная ў паэме. Менавіта дзеля вобразнага выяўлення яе і пісаўся ўвесь твор. Свабодалюбівая і гордая Бандароўна, зразумела, не паддалася на спакусу страты свабоды і сумлення дзеля багатага, але паднявольнага жыцця. І ў адзін з момантаў, калі нахабны Патоцкі стаў асабліва непрыстойна дамагацца яе, яна «з’ехала па твары» пану. Патоцкі выбягае на вуліцу «зваць сваю дружыну». Старэйшыя людзі падказваюць Бандароўне: уцякай, пакуль не позна. Дзяўчына ўцякае. Яна «бегла поле і другое, // Ўзбегла і на трэцце, // Ды ўжо сілы не хапае // Далей так ляцеці». Дагналі яе панскія гайдукі, прывялі да Патоцкага. Той дае дзяўчыне выбар: ці «піць, гуляці, // Ночкі каратаці» з ім, ці «навекі косці парыць // У зямельцы-маці». Непакорная Бандароўна выбірае апошняе. Пан страляе ў Бандароўну…

На гэтым можна было б і скончыць паэму. Але ў такім выпадку яна была б заснавана толькі на лакальным канфлікце і ў нечым паўтарала сутнасць колішняй паэмы Янкі Купалы «Адплата кахання» (1905—1907), у аснову якой, паводле прызнання самога паэта, было пакладзена сапраўднае здарэнне з часоў прыгону. Зося, сястра багатага шляхціца Лаўчынскага, і прыгожы, працавіты, але бедны селянін Янка пакахалі адзін аднаго, сталі таемна страчацца. Пра гэта даведаўся Лаўчынскі і ў гневе, не жадаючы бачыць сваю сястру замужам за бедным селянінам («Як можна? Шляхцянка — род панскі, косць з косці, — // З мужыцкай крывёю змяшаціся хоча!»), ноччу забіў яго і падпаліў пуню, у якой той начаваў. Страшэнная помста! У паэме, зразумела, учынак Лаўчынскага асуджаецца, але на гэтым твор і заканчваецца. Дзеянне ж у «Бандароўне» пасля смерці яе гераіні разгортваецца далей, дзякуючы чаму паэма набывае шырокае грамадскае гучанне. Бандароўна — асоба, індывідуальнасць з высокай чалавечай годнасцю. Але, у адрозненне ад Янкі, яна — і арганічная частка свядомага народа, які дарэшты нацярпеўся ад прыгнёту розных патоцкіх. Забойства яе — гэта апошняя кропля, якая перапоўніла чашу народнага цярпення. І народ паўстае суп-раць сваіх крыўдзіцеляў.

За Янку, хоць і выдатнага ва ўсіх адносінах чалавека, ніхто не заступаецца. За Бандароўну, хоць Патоцкі, спахапіўшыся, наладзіў ёй багатае, панскае пахаванне, заступаецца не толькі яе бацька, але і ўвесь народ.

5. Коратка апішыце тое, пра што апавядаецца ва ўсіх 12 частках паэмы. Дзе ў іх знаходзяцца розныя кампаненты сюжэта: завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка? Ці ёсць у паэме пралог і эпілог?

У народзе засталася песня пра жорсткага бесчалавечнага пана Патоцкага і прыгожую Бандароўну. "У слаўным месце Берастэчку" жыў Бандарэнка. У яго была дачка-прыгажуня Бандароўна: Хараства такога ў свеце Не было, не будзе; Аб ёй людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі. Банкятуе з казакамі, Мёд, віно п'е квартай, К маладзіцам і дзяўчатам Лезе смоллю ў жарты. Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Патоцкі пачаў пагражаць "усёй казачай брацці". Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. "Дзікая пагоня" адшукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы.

I стаіць яна прад панам,

Як калінка тая,

Што у лузе над ракою

Вецер пахінае.

...Глядзіць смела, ані моргне,

Ворагу у вочы.

Пан Патоцкі загадаў накрыць "стол дубовы сытаю ядою", прынёс з бакоўкі стрэльбу. Спытаў у Бандароўны, што яна выбірае: з ім "піць, гуляці, ночкі каратаці ці навек косці парыцьу зямельцы-маці?" Бандароўна выбрала апошняе:

- Не такую, ясны пане,

Бачыш прад сабою,

Што захоча чэсць і славу

Прадаваць з табою.

Пан застрэліў Бандароўну. Але праз нейкі момант пачаў праклінаць сябе. Бацькі забралі мёртвую дачку, дома яе "прыбіралі, як да шлюбу". Пан хацеў неяк загладзіць сваю віну: "шоўкам кажа абіваці гроб той дзераўляны", загадаў музыкам граць сумную мелодыю. Бандароўну пахавалі, але вестка пра смерць дзяўчыны разляцелася па ўсёй Украіне. "Задымелі у пажарах панскія сялібы", пайшла крывавая бітва. "3 долі горкай Бандароўны" засталіся песні і ўспаміны.

Завязка:Патоцкі убачыў прыгожую Бандароўну, якая адмовіла яму ў заляцанніх і ўдарыла яго па твары.

Кульмінацыя: Бандароўна адмаўляе Патоцкаму застацца ў яго палацы.

Развязка: Патоцкі забівае Бандароўну.

У паэме прысутнічае пралог і эпілог, дзе аўтар расказвае чытачам прадгісторыю народнага падання, падводзячы да галоўных падзей, выказваючы свае адносіны і думкі. У эпілогу паэмы аўтар расказвае пра рэакцыю народа на смерць дзяўчыны, дзякуючы гэтаму паэма набывае шырокае грамадскае гучанне.

6. Адшукайце ў паэме тропы народна-паэтычныя і індывідуальна-аўтарскія. Раскрыйце іх вобразную сутнасць.

Сюжэт паэмы запазычаны з фальклору. Ужо самыя першыя радкі твора гучаць з разгорнутым адмоўным паралелізмам («Не віхор калыша лесам») надаюць яму народна-паэтычны каларыт. Гэты каларыт падтрымліваецца і далей — ужываннем таго ж сінтаксічнага паралелізму, так характэрнага для народных песень, а таксама традыцыйнай народна-паэтычнай воб-разнасці («вочы, як зоркі»; «гарыць, бы ў жары»; «слёзы, як росы»; «бяда паганая»; «смех дзікі»; «кроў чырвоная»; «ручкі белыя»; «чорныя бровы»; «лава дубовая»; «дзяўчына-каліна»; «рута-мята»; «налажыць галавою» і інш.). Нават рытміка твора ўказвае на яго народна-паэтычную аснову.

У паэтыцы твора (паэтычнай лексіцы, тропіцы, сінтаксісе, гукапісе, кам-пазіцыі) скрозь відаць мастацкая індывідуальнасць Янкі Купалы — паэта яркага, самабытнага, нацыянальна-беларускага. У «Бандароўне», як мы бачым, кожны з чатырнаццаціскладовых радкоў каламыйкі разбіты на два — па восем і шэсць складоў. Чатыры радкі аб’ядноўваюцца ў асобныя строфы. Усё гэта надае вершу гнуткасць, лёгкасць, літаратурнасць, не па-збаўляючы адчування фальклорнай падасновы.

7. Як відазмяніў Янка Купала фальклорны каламыйкавы верш і што ён дасягнуў у выніку яго мадыфікацыі?

Янка Купала звярнуўся да так званага каламыйкавага верша, што ўжываўся ва ўкраінскіх прыпеўках — каламыйках, а таксама ў беларускіх народных песнях. Гэтым вершам, які складаецца з чатырнаццаці складоў і трох моцных (або апорных) націскаў, ахвотна карыстаўся і Тарас Шаўчэнка. Аднак паэма — не капіраванне Аднак паэма — не капіраванне фальклорнай першаасновы. Як мы бачылі, беларускі паэт нават сюжэтна некалькі відазмяніў, узбагаціў украінскі народны песенны аповед пра Бандароўну. У паэтыцы твора (паэтычнай лексіцы, тропіцы, сінтаксісе, гукапісе, кампазіцыі) скрозь відаць мастацкая індывідуальнасць Янкі Ку-палы — паэта яркага, самабытнага, нацыянальна-беларускага. Нават традыцыйны каламыйкавы верш ён мадыфікаваў. У «Бандароўне», як мы бачым, кожны з чатырнаццаціскладовых радкоў каламыйкі разбіты на два — па восем і шэсць складоў. Чатыры радкі аб’ядноўваюцца ў асобныя строфы. Усё гэта надае вершу гнуткасць, лёгкасць, літаратурнасць, не па-збаўляючы адчування фальклорнай падасновы.

8. Якімі мастацкімі сродкамі ствараюцца ў паэме вобраз Бандароўны і пана Патоцкага?

Вобраз Бадароўны: у паэме даецца вобраз вольналюбівай, мужнай Бандароўны. Яна славіцца сваёй прыгажосцю:

У абмалёўцы вобразаў герояў, узнаўленні падзей побач з фальклорнымі сродкамі аўтар выкарыстоўвае рамантычныя. Так, рамантычная выключнасць, гіпербалізацыя, арганічна спалучаная з фальклорнымі параўнаннямі, эпітэтамі, прысутнічае ў партрэтнай характарыстыцы Бандароўны:

Хараства такога ў свеце

Не было, не будзе;

Аб ёй людзі гаварылі,

Як аб нейкім цудзе.

Як маліны, яе губкі,

А твар, як лілея,

Як дзве зоркі, яе вочкі,

Гляне — свет яснее.

Купала шырока карыстаецца народнымі параўнаннямі і зваротамі. Губы Бандароўвы параўноўваюцца з малінай, твар — з лілеяй, косы — з іскрыстасцю брыльянцістых рос, вочы — з зоркамі, ад якіх яснее свет. Сваёй чароўнай прыгажосцю Бандароўна «задзіўляе ўсіх чыста, як зара якая». Такія ж прыгожыя і ўчынкі дзяўчыны, яе духоўны свет. А якая непакорлівасць, якое свабодалюбства! Як гэтага не хапае цяпер нам, беларусам.

Яна чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорлівая. У гэтай простай украінскай дзяўчыны высока развіта пачуцце уласнай чалавечай годнасці. Але самая выдатная рыса яе характару — любоў да свайго народа, да свабоды. Б. ненавідзіць прыгнет, не можа жыць у няволі, не хоча быць палюбоўніцай пана. Свабода для яе даражэй за усе на свеце. У імя свабоды гераіня ахвяруе сваім жыццем.

Ну, што воліш сабе выбіраць, пышная паненка:

Ці у бяседзе засядаці вось пад гэтай сценкай

і са мною піць, гуляці, ночкі каратаці.

Ці навекі косці парыць у зямельцы-маці?

Бандароўна рашуча адхіляе прапанову пана, з пагардай адмаўляецца ад яго багацця і грошай. У паядынку з панам Бандароўна не адзінокая, на яе баку праўда і падтрымка народа. Бандароўнана — дачка народа. Яна здольна на рашучыя учынкі і самаахярнасць. У вобразе Б. адлюстраваліся выдатныя рысы народнага характару як любоў, непакорлівасць, гераізм, высокая чалавечая годнасць, маральная чысціня.

Вобраз пана Патоцкага: Патоцкі — буйны польскі памешчык, прыгоннік, грубы дэспат і самадур. Пад яго прыгнетам "стогне змучана Украіна, к небу шле пракляцце". У народзе жыве памяць аб ім, як аб "злым духу". Патоцкі дзейнічае нахабна. Там, дзе не дапамагаюць грошы, ён учыняе разбой. Яго улада трымаецца на багацці і грубай сіле. Я.Купала паказвае маральную разбэшчанасць Патоцкага. Ён страціў свае сумленне, загубіў чалавечае жыцце. Грубы дэспатызм, жорскасць, бесчалавечнасць, маральная нізасць – усе гэтыя рысы паказваюць маральныя якасці Патоцкага.

9. Знайдзіце ў творы маналогі персанажаў. Пакажыце, як яны іх характарызуюць.

Маналог Бандароўны, характарызуе яе, як чалавека палымянай душы: гордая, смелая, непакорлівая. У гэтай простай украінскай дзяўчыны высока развіта пачуцце ўласнай чалавечай годнасці. Але самая выдатная рыса яе характару -- любоў да свайго народа, да свабоды. Б. ненавідзіць прыгнет, не можа жыць у няволі, не хоча быць палюбоўніцай пана. Свабода для яе даражэй за ўсе на свеце. У імя свабоды гераіня ахвяруе сваім жыццем.

Ну, што воліш сабе выбіраць, пышная паненка:

Ці ў бяседзе засядаці вось пад гэтай сценкай

І са мною піць, гуляці, ночкі каратаці.

Ці навекі косці парыць у зямельцы-маці?

Бандароўна рашуча адхіляе прапанову пана, з пагардай адмаўляецца ад яго багацця і грошай. У паядынку з панам Бандароўна не адзінокая, на яе баку праўда і падтрымка народа. Бандароўна — дачка народа. Яна здольна на рашучыя ўчынкі і самаахярнасць. У вобразе Б. адлюстраваліся выдатныя рысы народнага характару як любоў, непакорлівасць, гераізм, высокая чалавечая годнасць, маральная чысціня.

Маналог пана Патоцкага, характарызуе яго як жорсткага прыгонніка, грубы дэспат і самадур. Пад яго прыгнетам "стогне змучана Украіна, к небу шле пракляцце". У народзе жыве памяць аб ім, як аб "злым духу". Патоцкі дзейнічае нахабна. Там, дзе не дапамагаюць грошы, ён учыняе разбой. Яго ўлада трымаецца на багацці і грубай сіле. Я.Купала паказвае маральную разбэшчанасць Патоцкага. Ён страціў свае сумленне, загубіў чалавечае жыцце. Грубы дэспатызм, жорскасць, бесчалавечнасць, маральная нізасць – усе гэтыя рысы паказваюць маральныя якасці Патоцкага.

10. Адшукайце ў паэме прамую (праз лірычныя адступленні) і ўскосную характарыстыку персанажаў і падзей. Пакажыце праз іх адносіны аўтара да пэўных падзей і персанажаў.

Прамая харктарыстыка персанажаў і падзей:

Пан Патоцкі і яго хеўра:

“На Ўкраіне пан Патоцкі,

Пан з Канёва родам,

З сваёй хеўрай гаспадарыць

Над бедным народам.

Дзе заедзе, банкятуе

Сам ён, яго варта;

Ні старому, ні малому

Не спускае жартаў.

Калі ж дзе ўпадзе у вока

Хараство дзявоча, -

Абняславіць, абнячэсціць,

Бацьку плюне ў вочы.”

“Да сягоння жыве памяць

Аб злым гэтым дусе

На ўсёй чыста Украіне

І на Беларусі.

Ў сёлах, як клялі дагэтуль,

Так і праклінаюць,

У палацах яго толькі

Міла ўспамінаюць.”

(Адмоўнае стаўленне аўтара да пана патоцкага і яго ўчынкаў).

Бандароўна:

“Хараства такога ў свеце

Не было, не будзе;

Аб ёй людзі гаварылі,

Як аб нейкім цудзе.

Як маліны, яе губкі,

А твар, як лілея,

Як дзве зоркі, яе вочы,

Гляне - свет яснее.

З плеч сплываюць яе косы,

Як бы сонца косы,

І іскрацца, як на сонцы

Брыльянцісты росы.

Рост высокі, стан павабны,

Ўся, як цень, павеўна,

Як ідзе яна, бывала, -

Набок каралеўна!”

(Апісанне Бандароўны – аўтар выказвае замілаванне дзяўчынай, захапленне яе прыгажосцю).

“Асцярожна, пан Канеўскі!

Будзе ліха, будзе,

Не забудзься, што сумленне

Ёсць і ў простым людзе!”

(аўтар праз лірычнае адступленне выкрывае асноўную ідэю і думку твора)

“Ой, няшчасна Бандароўна,

Адпачні часіну,

Памаліся за сябе ты,

За сваю Ўкраіну!

На сырой прыляж зямельцы,

Атулісь касою,

Няхай сэрцайка дзявоча

Прыйдзе да спакою.

Думай думкі, што чыніці

У бядзе паганай,

Калі панскія служакі

Прывядуць да пана!”

(Аўтар шкадуе і суперажывае гераіне).

“Не прадасць яна дзявоцтва,

Як ты, пан, сумленне;

Твае ўгрозы ёй не страшны,

Не страшна цярпенне.”

(Аўтар захапляецца смеласцю і свабодалюбствам Бандароўны)

Ускосная характарыстыка герояў і падзей:

“Лезе пан да Бандароўны,

Ўвесь гарыць, бы ў жары;

Тая, жартаў не пазнаўшы,

З'ехала па твары.

Жудка, жудка дым пажарны

Бухае уночы,

А жудчэй яшчэ у пана

Задымелі вочы.

Выгражае кулакамі

Ўсёй казачай брацці:

- Ўсе адказ дасцё мне зараз -

- Дочка, бацька, маці!

- Асцярожна, ясны пане,

З грозьбамі сваімі! -

Забурчала старшына ўся,

А моладзь - за імі.”

(Учынак пана Патоцкага характарызуе яго, як жорсткага, нізкага, труслівага, нікчэманага чалавека. Смелы ўчынак Бандароўны характарызуе яе, як смелую, моцную, гордую, сумленную асобу)

“Затраслося помстай сэрца

У грудзі дзявочай,

Спахмурнелі чорны бровы,

Заіскрылісь вочы.

- Не такую, ясны пане,

Бачыш прад сабою,

Што захоча чэсць і славу

Прадаваць з табою.

Сваё золата, палацы

Застаўляй сабе ты,

Сам заморскае віно пі

І насі саеты.

Пі, гуляй з сваёй раўнёю,

Покі ваша сіла, -

Бандароўне больш да твару -

Чымся ты - магіла.”

(У маналоге раскрываецца характар Бандароўны)

І гэтак далей.