Подробное решение Страница 153стр. по литературе для учащихся 9 класса, авторов Рагойша В.П., Шамякiна Т. I. 2011
1. Раскажыце пра жыццёвы шлях Ф. Багушэвіча, яго ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг.
Пісьменнік нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў вёсцы Свіраны на Віленшчыне ў сям’і небагатага беларускага шляхціца каталіцкага веравызнання. Аднак сапраўдны «родны кут» пісьменніка — гэта вёска Кушляны цяперашняга Смаргонскага раёна, куды сям’я Багушэвічаў пераехала ў 1846 годзе. Тая старая хата, у якой Францішак правёў свае лепшыя дзіцячыя і юнацкія гады, не захавалася. Але ў атачэнні стагадовых ліп і ясеняў стаіць дагэтуль другая хата, якую ў канцы 1890-х гадоў пабудаваў сам пісьменнік і дзе ён жыў і тварыў ажно да сваёй смерці 28 красавіка 1900 года. У гэтай хаце ў 1990 годзе распачаў сваю працу літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча. Пачатковую адукацыю Францішак атрымаў дома, з дапамогай «дарэктараў» (найманых настаўнікаў). Потым была Віленская гімназія, якую ў ліку чатырох лепшых вучняў ён скончыў якраз у год адмены прыгоннага права. У тым жа годзе паехаў у сталіцу Расійскай імперыі і стаў студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, які годам раней (толькі юрыдычны факультэт) закончыў Кастусь Каліноўскі. Вярнуўшыся на радзіму, Ф. Багушэвіч едзе працаваць настаўнікам у Доцішкі (цяпер у Воранаўскім раёне). У студзені 1863 года пачынаецца паўстанне пад кіраўніцтвам
К. Каліноўскага, у якім дзейсны ўдзел прымае ўся сям’я пісьменніка. Францішак змагаўся з царскім войскам у мясцінах, дзе яго ніхто не ведаў. Цяжка паранены, ён тайна лечыцца пад Беластокам, потым, каб пазбегнуць арышту, перабіраецца ва Украіну. З дапамогай сваякоў і сяброў ён паступае ў
1865 годзе ў Нежынскі юрыдычны ліцэй, які заканчвае праз тры гады. Працуе судовым следчым у розных гарадах Украіны і Расіі, ажно пакуль у 1874 годзе не пасяляецца ва ўкраінскім горадзе Канатопе. Тут ён ажаніўся з былой мінчанкаю Габрыэляй Шклёнік, тут у яго нарадзіліся дачка Канстанцыя і сын Тамаш. І толькі праз дваццаць гадоў пасля паўстання, калі ў сувязі з каранацыяй новага рускага цара Аляксандра ІІІ з’явіўся ўказ пра амністыю яго ўдзельнікаў, ён з сям’ёй вяртаецца на радзіму.
Працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс « «Край”. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.
Дарункам лёсу была для Францішка Багушэвіча спадчына, атрыманая ім пасля смерці варшаўскага сваяка Тадэвуша ў 1896. Паэт здолеў разлічыцца з пазыкамі, адбудаваць нанова занядбаную бацькоўскую сядзібу ў Кушлянах. 20 мая 1898 Ф. Багушэвіч напісаў заяву на фактычнае вызваленне ад абавязкаў прысяжнага паверанага пры Віленскім акруговым судзе. Ён кінуў службу ў царскім судзе, дзе наспеў востры канфлікт з некаторымі калегамі і начальствам, каб аддацца творчай працы.
Пасля звальнення жыў у в. Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна.
2. Чаму свае кнігі пісьменнік друкаваў за мяжой Расіі і пад рознымі псеўданімамі? Назавіце гэтыя кнігі, месца і год іх выдання, псеўданімы, якімі карыстаўся Багушэвіч.
Свае кнігі аўтар друкаваў за асабістыя грошы за мяжой, пад псеўданімамі. Гэта было звязана з тым, што пасля паўстання ўсё беларускае было под забаронай, і Багушэвіч вельмі рызыкаваў страціць пасаду і трапіць у турму, калі б выкрылася, што ён друкууе свае творы за мяжой.
Зноў азвалася беларускае друкаванае слова, якое маўчала ледзь не тры дзясяткі гадоў, лічачы з часу выхаду твораў Вінцэнта Дуніна-Мар-цінкевіча і «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага. А налета ў тым жа Кракаве ананімна выйшла ў свет і кніжачка «Тралялёначка», дзе было змешчана аднайменнае апавяданне пісьменніка. Яшчэ праз два гады, ужо ў Познані (Прусія), выйшаў з друку другі паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча — «Смык беларускі». Праўда, псеўданім паэт абраў ужо іншы — Сымон Рэўка з-пад Барысава. У 1896 годзе «Дудка беларуская» была перавыдадзена. Ф. Багушэвіч тым самым хацеў стварыць ілюзію наяўнасці беларускага літаратурнага руху, у якім быў бы не адзін стваральнік нацыянальнай літаратуры, а хаця б некалькі.
3. Назавіце яшчэ кнігі, якія падрыхтаваў пісьменнік да выдання, адкажыце, чаму яны не пабачылі свет.
У канцы жыцця падрыхтаваў трэці зборнік вершаў, які так назваў: «Скрыпачка беларуская». Але ці не было ўжо магчымасцей і сродкаў пераправіць яго за мяжу і там — зноў жа пад псеўданімам — выдаць, ці легкаверна паверыў ён афіцыйнай прапагандзе аб дэмакратызацыі Расіі, але пісьменнік гэты зборнік, а таксама рукапіс кніжкі «Беларускія расказы Бурачка» здаў у мясцовую Віленскую губернскую друкарню. Як і трэба было чакаць, кнігі гэтыя царская цэнзура не прапусціла, убачыўшы «в такого рода сочинениях тенденцию, кроме “малорусской”, создать еще “белорусскую” литературу и таким образом разбить и ослабить литературное и национальное единство, а вследствие этого и политическое могущество русского народа» (з заключэння віленскага цэнзара). Рукапісы гэтых дзвюх кніжак былі страчаны і дагэтуль не адшуканы.
4. Які ўплыў аказаў Багушэвіч на беларускіх пісьменнікаў — сваіх сучаснікаў і наступнікаў?
Кнігі Ф. Багушэвіча, што парушылі шматгадовае маўчанне беларускага нацыянальнага друку, сталі новым крокам не толькі ў беларускім прыгожым пісьменстве, але і ў станаўленні беларускай нацыянальнай ідэі, у духоўным адраджэнні беларускага народа. Гэтыя кнігі рознымі шляхамі нелегальна траплялі да беларусаў. Яны перадаваліся з рук у рукі, многія змешчаныя ў іх творы перапісваліся, завучваліся на памяць, фалькларызаваліся. Такім чынам Ф. Багушэвіч аказаў уплыў на грамадскую думку, на далейшае развіццё роднай літаратуры. У прыватнасці, яго малодшы літаратурны пабрацім Адам Гурыновіч з удзячнасцю пісаў у сваім вершы “Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,//За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею…” Удзячны Ф. Багушэвічу пазней быў і Янка Купала, які, называючы прычыны, што прывялі яго да творчасці на беларускай мове, прыгадваў: «Пісаў спачатку па-польску… Але вось трапляюцца мне ў 1904 годзе ці ў пачатку 1905 года рэвалюцыйныя пракламацыі на беларускай мове і кніжкі “Дудка беларуская” Багушэвіча і “Гапон” ці нейкая іншая кніжка Марцінкевіча, і ўсё маё польскае пісанне пайшло прахам. З гэтага часу я пачынаю пісаць толькі па-беларуску…»
5. Якія рысы «мужыцкага адваката» можна ўбачыць на здымку Ф. Багушэвіча, што змешчаны на форзацы?
Першае ўражанне — чалавек,які многа пабачыў і сваім жыцці. Просты, сур’ёзны, удумлівы, адукаваны…