Подробное решение Страница 145стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011
1.Сваімі словамі перадайце, як пачувала сябе Хмарка ў падарожжы, з кім яна сустрэлася і якую праўду аб жыцці пачула.
Жыла-была Хмарка. 3 вышыні ёй здавалася ўсё на зямлі прыгожым і шчаслівым. А тым часам, на зямлі было горача і спякотна і яна не заўважала, з якой надзеяй пазіралі на яе каласкі пажоўклага жыта. Радасная, светлая Хмарка плыла паволі ў далёкую дарогу, ўсё далей і далей пралягаў яе шлях. Пад вечар апынулася сярод высокіх гор. Скала спытала Хмарку, што тая бачыла. Хмарка пачала гаварыць пра шчаслівае жыццё на зямлі. Арол не пагадзіўся з ёй: “Там палі выплакалі апошнія слёзы, каб даць табе жыццё, шчаслівая Хмарка! I цяпер там нават расы не бывае. Але не для таго назначаліся слёзы, каб радзіць цябе на свет для бадзяння па чужых краях..."
Паплыла далей Хмарка, але яна ўжо не адчувала сябе шчаслівай. Доўга хадзіла па свеце і нідзе не было ёй супакою, пакуль не вярнулася ў родныя мясціны і не ўбачыла, што з імі сталася.
2.Што змянілася ў поглядах Хмаркі на жыццё пасля доўгага і далёкага падарожжа?
Пасля доўгага і далёкага падарожжа, хмарка нарэшче вярнулася ў родны край і ўбачыла “пажоўклыя палі, сухія травы, пагарэлая збажына гаротна віталі Хмарку; пацямнела яна, зажурылася, паапускала пасмы і заплакала халоднымі слязьмі над роднымі палямі”. Хмарка зразумела сваю памылку, убачыўшы родны кут у такім цяжкім стане і яна адчула сум, раскаянне, шкадаванне.
3.Якую ролю ў творы адыгрывае пейзаж, малюнкі прыроды? У залеж-насці ад чаго змяняюцца фарбы, адценні ў абмалёўцы прыродных з'яў? Параўнайце пейзаж у пачатку твора і ў канцы. Чым яны адрозніваюцца?
Важную ролю ў творы адыгрывае пейзаж і малюнкі прыроды, яны дапамагаюць нам зразумець настрой не толькі Хмаркі, але і наваколля. Фарбы і адценні мяняюцца ў залежнасці ад настрою галоўнай гераіні. Напачатку, калі яна толькі нарадзілася, всё здавалася ёй надзвычай яркім, прыгожым, зялёным — яна была шчаслівая і незаўважала прыкмет гарачага лета ў прыродзе.
У канцы твора, калі праўда адкрылася ёй, фарбы сталі цёмныя, пахмурныя, пажоўклыя, пацямнелыя.
4.Якая галоўная думка (ідэя) твора і як яна суадносіцца з эпіграфам?
З эпіграфам суадносіцца думка аб тым, што людзі, якія, пакінуўшы свой родны кут і сваіх бацькоў, раз'ехаліся па свеце ў пошуках лёгкага жыцця, забыліся на свае сыноўнія абавязкі перад домам, перад роднымі.
5.Падумайце, як ставіцца пісьменнік да Хмаркі, з якім пачуццём гаворыць пра яе.
Пра Хмарку і яе паводзіны пісьменнік гаворыць то з лёгкім гумарам, то з прыхаваным сумам.
6.Ці адрозніваецца літаратурная казка Якуба Коласа «Хмарка» ад народных казак? У чым, на ваш погляд, яе мастацкая своеасаблівасць, прыгажосць?
Твор можна назваць «казка», бо ў ім расказваецца пра з'яву прыроды — прыгожую Хмарку. Пісьменнік звяртаецца да алегорыі, да іншасказання, як гэта робіцца звычайна ў казках ці байках. Пацвярджаецца такое меркаванне і тым, што сам Якуб Колас уключаў гэты твор у кнігу пад назвай «Казкі жыцця». Але «Хмарку» можна назваць і апавяданнем, бо тут усё як у апавяданні: і герой, і сюжэт, і розныя іншыя адзнакі названага жанру (разгорнутыя апісанні, характарыстыкі, дыялог). Толькі гэта не звычайнае апавяданне, а алегарычнае. У ім удала спалучаецца рэальнае і казачнае. Акрамя гэтага нам вядомы аўтар казкі, і яна больш літаратурна дасканалая, тут выразна адчуваецца ідэйная пазіцыя аўтара і яго індывідуальна-аўтарскае маўленне.
7.Якую ролю адыгрывае алегорыя ў мастацкім паказе жыцця, характарыстыцы персанажаў?
Праз алегорыю раскрываецца вельмі важная агульнажыццёвая праблема — адносіны чалавека да сваёй зямлі, да радзімы.