Сімвал

Подробное решение Страница 110стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Чаму васілёк, а не іншая кветка, стаў сімвалам беларускага мастацтва?

Васілёк — сімвал Бацькаўшчыны, народнага мастацтва. «Багдановічаўскі "цвяток радзімы васілька" стаў сімвалам нацыянальнай адметнасці беларускага мастацтва. Гэта сімвал нацыянальны, які народжаны самой гармоніяй прыроды, "жывой красой" неба, жытняга поля, ракі, лесу, і ўзнікае ў творы мастацтва як бы падсвядома, сам па сабе... Ён убачаны нібы ў "яснай далі", узбуйнена, святочна, у светлым ззянні і харастве роднай зямлі».

2.Прывядзіце прыклады сімвалаў з вядомых вам вершаў, народных песень і растлумачце, чаму гэтыя вобразы сталі сімвалічнымі.

Так, у народных песнях калінка, рабінка, лілея сімвалізуюць дзявочае хараство. У многіх паэтычных творах ноч абазначае гора і няшчасце, а сонца — наадварот, шчасце і дабрабыт. За сімваламі значэнне замацоўваецца трывала, паўтараецца ў многіх творах, таму лёгка пазнаецца і ўспрымаецца.