БІБЛЕЙСКІЯ ПАДАННІ

Подробное решение Страница 89 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Як, паводле Бібліі, быў створаны Сусвет?

Упачатку было Слова, затым на працягу сямі дзён Бог стварыў неба і зямлю, святло, цемру, ваду і цвердзь, зямлю і мора, зеляніну, звяроў і птушак і г.д.

2. Як з’явіліся на зямлі першыя людзі? Назавіце іх імёны.

«Бог рашыў стварыць людзей, каб яны жылі ў гэтым цудоўным

свеце і мелі даступнасць да свайго Творцы. І сказаў Бог: створым чалавека на вобраз Наш, на падабенства Нашае, і няхай пануе ён над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над скацінай, над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.

І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў.»

«Імя мужчыны — Адам, імя жанчыны — Ева. Яны выйшлі з творчых рук Госпада прыгожымі і шчаслівымі. Яны вельмі любілі свайго Творцу, і

Творца любіў іх.»

3. Якія даручэнні атрымалі ад Бога першыя людзі?

«І блаславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце зямлю, і валодайце ёю, і пануйце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлай, што поўзае па зямлі.»

«Гасподзь аддаў ім усе стварэнні, каб яны пра іх клапаціліся. Ён блаславіў Адама і Еву і даручыў ім сад, каб яны яго абраблялі і захоўвалі.»