Подробное решение Страница 87 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Што вы ведаеце пра Біблію? Што гэта за кніга? Калі і як яна ўзнікла?
Біблія — старажытны пісьмовы помнік, дзе сабраны разнастайныя творы, у складанні якіх на працягу амаль паўтары тысячы гадоў прымалі ўдзел каля сарака аўтараў. Біблія складаецца з асобных кніг («кніга» — па'грэчаску «біблія»), адсюль і назва твора. Кнігі, напісаныя да нараджэння Ісуса Хрыста — Сына Божага, — складаюць Стары Запавет. Тыя, што ствараліся на працягу першага стагоддзя ад Нараджэння Хрыстова, уваходзяць у Новы Запавет.
2. Пра што апавядаецца ў Старым Запавеце?
У Старым Запавеце расказваецца, як Бог стварыў Сусвет і самога чалавека, тут апавядаецца аб прароках і прароцтвах. На яго старонках надрукаваны псалмы — старадаўнія песнапенні і малітвы. Стары Запавет апавядае пра гісторыю Ізраіля,з народам якога Бог заключыў дамову (запавет) пра чаканне збавіцеля, але яны патанулі ў граху. Тут таксама ўзгадваецца пра з'яўленне ІІсуса Хрыста.
3. Якія падзеі знайшлі адлюстраванне ў Новым Запавеце? Хто з вучняў Ісуса Хрыста распавёў пра яго жыццё і вучэнне?
Новы Запавет прысвечаны Ісусу Хрысту. З яго старонак можна даведацца, як Ён нарадзіўся, жыў і памёр. У Новым Запавеце падаецца вучэнне Ісуса
Хрыста, апавядаецца пра Яго дванаццаць Апосталаў. Чацвёра Яго вучняў — Мацвей, Лука, Марк і Іаан — расказалі пра жыццё і вучэнне Хрыста.