Подробное решение Страница 76 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якая жыццёвая сітуацыя згадваецца ў песні? Дзе адбываецца дзеянне?
У песні рассказваецца пра хрэсьбіны хлопчыка Іванькі. Да гэтага часу ў беларусаў захавалася традыцыя шырока адзначаць хрэсьбіны сваіх дзяцей. Гэта было важнае дзейства, накіраванае абараніць немаўляці ад злога і нядобрага. Дзеянне адбываецца ў сялянскай хаце, у вёсцы.
2. Хто галоўны герой хрэсьбіннай песні? Як трымае сябе бабуля? Якое месца яна займае ў застоллі сярод гасцей?
Галоўны герой хрэсьбіннай песьні бабуля, яна сядзіць на самым пачэсным месцы стала — на куце. Яна запявае песні-зычэнні: нараджальную, сужоную, хрэсьбінную, зычыць хлопчыку здароўя і доўгага жыцця.
3. Якія пажаданні дзіцяці выказваюць госці? Якую ролю ў хрэсьбінных песнях адыгрываюць зычэнні добрай і светлай, шчаслівай
долі народжанаму?
«Любыя госці» зычаць дзіцяці «Хрэсьбінкі згуляці, і вяселля даждаці…» Гэтыя песні адыгрываюць важную ролю абярэга будучага немаўляці, такім чынам, яны нібы бароняць яго ад хвароб, ад злога, ад благога лёсу, даюць пазітыўны настрой і бацькам, і малышу.
4. Як дасягаецца ў песні паэтычнасць, вобразнасць?
Паэтычнасць і вобразнасць дасягаецца за кошт
-паўтораў (любыя госці, хрэсьбінкі згуляці),
-паралелізму
(Каля месяца, каля яснага
Усе дробныя зоркі.
А ў Іванькі на куце
Усе любыя госці.)
-памяншальна-ласкальных суфіксаў:
Іванькі, хрэсьбінкі, дзіцяці
-звароткаў: любыя госці
-эпітэтаў: дробныя зоркі, любыя госці.