Максім Багдановіч. Санет

Подробное решение Страница 133стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1.Згадзіўшыся са словамі Максіма Багдановіча аб тым, што кожны з вас — паэт, паспрабуем разгадаць загадку «шпаркай крыніцы». Перачытайце першую частку верша і падумайце, як мог узнікнуць гэты вобраз.

Магчыма аўтар пад гэтым вобразам мае на ўвазе духоўную моц, аптымізм людзей, якія нягледзячы на цяжкасці, нягоды, “маразы”, “нуду” знойдуць магчымасць вырвацца на волю. Гэта сімвал невычарпальнасці творчых магчымасцей асобы і ўсяго народа.

3.Дакажыце на аснове радкоў з твора, што яго лірычны герой, нягледзячы на тое, што жыццёвы лёс яго складваўся няпроста, аптымістычна ставіцца да жыцця.

Лірычны герой гаворыць:

“Прыклаў я гэты сімвал да сябе,

Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,

I разгадаў прыроды роднай словы.”

Лірычны герой называе вобраз крыніцы сімвалам, прыкладае яго найперш да сябе, і гэта дапамагае яму “разгадаць прыроды роднай словы .”Аўтар, як і крыніца пад снегам, знайшоў сілы збавіцца ад цяжару снегу (нягод, праблем) і разгадаць “прыроды роднай словы” — знайсці выхад і з аптымізмам жыць далей.

4.Вызначце колькасць радкоў у творы і асаблівасці яго кампазіцыі.

У санеце 14 радкоў. У апошніх двух строфах па тры радкі і яны рыфмуюцца паміж сабой.

Санет пабудаваны па ўзоры філасофскай доказнасці: першая частка з васьмі радкоў уяўляе сабой тэзіс, аргумент, узяты са свету прыродных з’яў, другая частка – мэтанакіраванае пераключэнне ў план беларускага народнага быцця. Аўтар прапануне кожнаму чытачу самастойна знайсці яго. У вершы не паўтараецца ні адно слова.

5.Успомніце, што такое рыфма. Вызначце, якія радкі рыфмуюцца ў першай частцы верша, якія — у другой. Абазначце аднолькавыя сугуччы аднолькавымі літарамі і запішыце своеасаблівую формулу — рыфмаграму верша.

Рыфма — гэта сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў.

АББА АББА ААБ АБА

6.Прачытайце ў Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, чым вызначаюцца змест і форма санета. Ці адпавядае верш Максіма Багдановіча гэтым патрабаванням?

Санет — форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку (абба абба ввг дгд). Санет дзеліцца на дзве часткі: у першых дзвюх строфах развіваецца тэма, у наступных — робіцца вывад. Санеты пішуцца ямбам.

Верш Багдановіча класічны прыклад санета.