ІВАН ГРАМОВІЧ. ВОБЛАКІ

Подробное решение Страница 126 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Ці спадабалася вам, як у апавяданні намаляваны воблакі? Што незвычайнае і цікавае вас уразіла?

Было вельмі цікава чытаць апавяданне пра воблакі, яны апісаны вельмі маляўніча, нават, у нечым з аўтарам пераклікаюцца нашы думкі, бо назіраць за хуткаплыннымі хмаркамі вельмі прыемна. Уразіла, як аўтар здолеў знайсці столькі вобразаў і цікавых дэталей пры рассказе, здецца пра самую просту рэч – воблакі…

2. Ці ўсе воблакі аднолькавыя? Што яны нагадваюць аўтару, якога яны памеру і колеру?

Для аўтра воблакі існуюць самыя разнастайныя:

«Яны могуць расці, вырастаць, могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы і разрастацца ўшыркі. І зрабіцца велічэзнай цяжкай хмарай.»

«У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі. Яны імчацца па небе на адной вышыні, як ганцы. Шпарка, без аглядкі, гуртам. Сонца між іх

то выгляне, то схаваецца.»

«Воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго.То, бывае, усё яго паб’е на груды. То воблачная града шлейфам-шалікам працягнецца ад небасхілу

да небасхілу. То коўдрай зацягне ў адным баку. То серабрыстымі фіранкамі перыстыя хмаркі доўга вісяць на вялікай вышыні...»

«Іх трэба навучыцца чытаць і разумець. Воблакі бываюць высокія і нізкія. У два паверхі і нават у тры. Ёсць рэдкія і суцэльныя. Ёсць воблачкі. Ёсць хмаркі. Ёсць похмаркі. Адны прыносяць яснасць, пагоду, другія — непагадзь і навальніцу.»

3. Праз якія сродкі мастацкай выразнасці пісьменнік перадае прыгажосць воблакаў і неба?

ЭПІТЭТЫ: блакітная шырыня, нямая глыбіня, блакітнае бяздонне, сіняе поле, суседка-хмара, велічэзная цяжкая хмара, буйныя серабрыстыя кроплі, зялёна-залаты лес, шпаркія воблакі, шлейфам-шалікам, серабрыстыя фіранкі,

МЕТАФАРЫ: матухна-зямля злёгку трымае цябе за плечы, серабрыстымі фіранкамі перыстыя хмаркі доўга вісяць на вялікай вышыні,пахмурна-зімнія воблакі, агністыя маланкі.

ПАРАЎНАННІ: Воблакі нібы табун на сінім полі, нібы рукой абняло сяброўку, навальнічныя перуны таўклі іх, як месіва, воблакі як само жыццё

УВАСАБЛЕННІ: дрэвы цешацца, пазіраючы ўгару, наляціць віхор, плавалі буслы.

СІМВАЛ: Воблакі сімвал мар маленства, недасягальнасці, летуценнасці.

4. Зачытайце маляўнічыя апісанні, якія вам запомніліся. Адзначце выяўленчыя сродкі мовы.

«Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі...

О, як яны збіраюцца! Як плывуць і растаюць у сіняве! Не наглядзецца, не налюбавацца!

...Вось мая чарада авечак збілася ў гурт. Полудзень. Спёка. Ляжыш на пагорку. Глядзіш у неба. Над табою — позіркам не абняць — блакітная шырыня.

Ты адзін перад усёй гэтай бязмежнай, нямой глыбінёй, з вока на вока, толькі, здаецца, матухна-зямля злёгку трымае цябе за плечы. Ледзь-ледзь.

Здаецца, адарвешся і паляціш у гэта блакітнае бяздонне...»

У тэксце мае месца разнастайнасць сінтаксічных канструкцый: пытальныя і клічныя, простыя і складаныя, няпоўныя і ўскладненыя радамі аднародных членаў сказы.

Адзначаецца ўжыванне шматкроп’я, аднасастаўных сказаў, якія дапамагаюць стварыць канкрэтную карціну вобразаў.

Аўтар ужывае шмат дзеясловаў (для азначэння руху воблакаў) і прыметнікаў(каб перадаць адценні колераў неба).

Фанетычная асаблівасць гэтага ўрыўку: наяўнасць большасці звонкіх зычных: г, б, в, з, р, д і інш.

5. Паразважайце, чаму воблакі — гэта мары маленства, мары аб пазнанні нязведанага.

Воблакі — мары маленства, бо дзеці часта любяць глядзець на аблокі і ўяўляць разнастайныя незвычайныя карціны, фантастычныя прыгоды. Сапраўдныя летуценнікі часта пазіраюць у неба, каб палюбавацца белабокімі караблямі, памарыць, уявіць самыя незвычайныя падзеі, быць галоўным героем і пераможцам у іх. Гледзячы на воблакі нельга не марыць, асабліва ў маленстве. Дарослыя рэдка глядзяць уверх.

6. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Паўла Масленікава «Поўдзень». (Гл. уклейку.) Якім бачыць летні дзень мастак? Звярніце ўвагу на колеры і іх спалучэнні пры стварэнні вобразаў жытнёвага поля і воблакаў. Якую іншую назву, на вашу думку, можна было б даць гэтай карціне? Параўнайце выяву поўдня на мастацкім палатне з літаратурным апісаннем (у пачатку твора).

Летні дзень бачыцца мастаку вельмі яркім — бо ў поўдзень сонейка знаходзіца высока, цені становяцца рэзкімі, колеры пранізлівымі. Лета асацыіруецца з цяплом, сонейкам, залацістым жытнёвым полем з наліўнымі каласамі. Колеры ў карціне пераліваюцца ад самага яркага – жоўтага, змяняюцца зялёным, а неба малюецца блакітна-белым.

На нашу думку можна было б назваць карціну “У полі”, “Залатое поле”.

Выява поўдня ў карціне Масленіква сугучна з пачаткам твора І.Грамовіча. Аўтар апісвае аблокі, якія “позіркам” не абняць, “блакітнае бяздонне”, такімі малююцца аблокі і ў мастака, яны быццам плывуць, абганяюць, абдымаюцца…