Подробное решение Страница / Часть 2 30 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якое ўражанне зрабіла на вас апавяданне Якуба Коласа?
Твор пакінуў моцнае ўражанне, бо напачаку быў расказ пра двух сяброў, а ў фінале — нечканая развязка, якую цяжка было б прадказаць. Лічу нельга жартаваць такім чынам з сябрамі.
2. Якім вы ўяўляеце Грышку, а якім — Базыля? Падмацуйце свой адказ прыкладамі з тэксту
Базыль быў хлопцам добрым, задумлівым, крыху з філасоўскім складам розуму, добры апавядальнік, фантазёр:
“Было ў дубах месца, дзе Базыл любіў сядзець, назіраць і думаць….”
“А вакол было ціха, і Базылю здавалася, што ён чуе спевы гэтай цішыні. Доўга ён прыслухоўваўся, але спевы былі нейкія невясёлыя, і яму стала маркотна. Усё ішло, здавалася яму, сваёю дарогай і жыло сваім жыццём.”
Грышка быў наадварот: больш бойкім, хуткім, простым, марыў быць моцным. Ён не быў схільны да задумення, больш рэаліст і практык. Напрыклад, пакуль Базыль быў засяроджаны на сабе, Грышка: “Бегаў каля ракі”. Марыў пабіць зарэчанцаў, быў здольны на імпульсіўныя ўчынкі, адзін з якіх ледзь не каштаваў жыцця яго сябру.
3. На чым грунтавалася сяброўства хлопчыкаў, такіх розных па характары?
Пра такіх кажуць — супрацьлегласці зыходзяцца. Яны быццам бы дапаўнялі адзін аднаго. Яны разам вучыліся, разам пасвілі каровы, дзяліліся салам, прыдумвалі разнастайныя гісторыі. У хлапчукоў роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ў простым i звычайным.
4. Чым выкліканы, на вашу думку, неабачлівыя паводзіны Грышкі на беразе Нёмана? Ацаніце яго ўчынак.
Такія паводзіны выкліканы імпульсіўным характарам Грышкі, а таксама яго жаданем паблазнаваць, пагуляць з сябрам, глупствам. Ён паступіў нядобра, але зрабіў гэта не са зла. Пасля такога выпаду, лічу, што ён такога не зробіць.
5. Прыгадайце, якім апісваецца Нёман у творы? Як сродкі мастацкай выразнасці дапамагаюць пісьменніку ў стварэнні вобраза славутай ракі? Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Сулкоўскага «Высокі Бераг». Звярніце ўвагу на каляровую палітру карціны. Параўнайце вобразы Нёмана, створаныя мастаком і пісьменнікам. У чым, на вашу думку, сугучныя гэтыя вобразы, чым яны розняцца?
Аўтар апісвае Нёман, быцца бы ён жывы і ўсё адчувае. Аўтар дабіваецца гэтага з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці: метафарамі:
“Нёман злёгку здрыгануўся, вада расступілася і дала нясчаснаму хлопчыку месца ў халодных сваіх нетрах…”
Аўтар параўновае дуб ля Нёмана з чалавекам, які збіраецца перайсці раку ў брод. Эпітэіты выкарыстоўваюцца ў апісанні лазы: “пахілак-ражон”, “голы лазовы ражон.”
Каляровая палітра карціны У.Сулкоўскага “Высокі бераг” – блакітна-шэрая з жоўтымі акцэнтамі. Вобраз Нёмана, як у творы, так і на карціне – аўтары адлюстроўваюць халодны спакой у наваколлі. Розняцца, на маю думку, тым, што Я. Колас акцэнтуе ўвагу не толькі на Нёмане, але і навакольнай прыродзе, асабліва дубах, а аўтар карціны засяроджаны толькі на вялікай рэчцы.
6. Якой паўстае прырода ў апавяданні? Які настрой пануе ў наваколлі? (Звярніце ўвагу, што апавяданне пачынаецца і заканчваецца апісаннем спакою і сцішанасці ў прыродзе. Да таго ж, аўтар двойчы зазначае, што ў прыродзе ўсё жыло сваім жыццём.) Вызначце мастацкую ролю пейзажу ў творы.
Прырода паўстае ў апавяданні надзвычай прыгожай, яна быццам адпавядае ўнутранаму свету хлопчыкаў, аказвае ўплыў на фарміраванне іх характараў. У наваколлі пануе спакой і сцішанасць. Быццам бы падкрэсліваючы, што ўсё ў прыродзе і жыцці ідзе сваёй чаргой, якія б недарэчнасці не здараліся.