Максім Лужанін. Добры хлопец Дзік

Подробное решение Страница / Часть 2 118 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Хто такі Дзік? Як апынуўся ён у доме Алеся?

Дзіка прынёс сын шаўца Міколы Марат на лютаўскім досвітку, заверўшы, што ён сын англійскага дога і нямецкай аўчаркі. У замен ён атрымаў кнігу пра Шорлака Хомса.

2. Як выглядала сабачаня? Як пачувалася ў нязвыклых для яго абставінах? Што з першых месяцаў жыцця ў сям’і пісьменніка сведчыла пра здольнасць Дзіка добра разумець людзей і правільна ацэньваць жыццёвыя сітуацыі?

Сабачаня выглядала шэрым пушыстым камячком з таўсматымі лапкамі і сытым цельцам. З малку ён трымаўся вельмі салідна. Павольна хадзіў, бегаў трухам, не спяшаўся, еў не хапаючыся, дарама не брахаў. З першых дзён жыцця ў хаце Алеся, Дзік веў сябе як вопытны сабака, хатнім здавалася, што ён усё разумее і ўсім спачувае, толькі казць не можа. Гэта было і ў яго знешнім абліччы, і паводзінах, і павадках.

3. Як пачыналася сяброўства Дзіка са сваім Гаспадаром?

Гаспадар вельмі палюбіў Дзіка, яшчэ з самай першай сустрэчы. Паводзіны надзвычай разумнай і вернай сабакі выклікалі давер і любоў да яго, як да члена сям’і. Ён ведаў усіх па імёнах, склікаў за стол усіх есці, запрашаў да тэлефона, стаў верным і добрым сябрам.

4. Раскажыце, як Дзік выратаваў Алеся ад рабаўніка. Ці мог Гаспадар у далейшым раз лічваць на дапамогу свайго сабакі? Абгрунтуйце свае меркаванні.

Аднойчы Алесь выйшаў прагуляцца разам з Дзікам. Той пабег наперад, а тут на Алеся напаў рабаўнік, які патрабаваў скінуць пальто. Але тут узнік Дзік і абараніў гаспадара, а рабаўнік збег, укушаны. Гаспадар зразумеў, што можна смела гуляць з Дзікам, як з сапраўдным ахоўнікам, бо сабака быў верны яму і любіў Алеся і яго сям’ю. Сабакі — самыя адданыя і верныя істоты з усіх дамашніх звяроў.

5. Узгадайце, як Дзік «пасварыўся» з рудым сабачкам. Як ён паводзіў сябе пасля гэтага здарэння? Якую ацэнку атрымалі яго паводзіны?

Паля таго, як Дзік праявіў амаль чалавечыя хітрасць і кемлівасць падчас сваркі з рудым сабачкам, хатнія вырашылі, што той пярэчыць усім законам і тэорыям Паўлава, мае кемлівы, амаль чалавечы розум. І хаця гаспадар імкнуўся паругацца на Дзіка, у яго не атрымалася, бо пачуцці былі зусім іншыя. Дзік адчуваў гэта, таму вінаватым сябе не лічыў, але выгляд рабіў, асабліва тады, калі апынуўся ў цэнтры ўвагі.

6. Ахарактарызуйце дзеянні Дзіка ў сітуацыі з Інінай аладкай?

Лічу, што гаспадар і яго дачка справацыравалі Дзіка з’есці любімыя ім аладкі. Яны не чакалі ад яго такой рэакцыі, аднак сабака, усё ж звер і паступіў, як звер, хоць і хатні. Хаця пасля, убачыўшы рэакцыю гаспадароў адчуваў сябе вінаватым і перажываў, амаль як чалавек. Сям’я вырашыла далей быць асцярожней і прадуманей у сваіх загадах і паводзінах.

7. Прыгадайце іншыя выпадкі, калі Дзік трымаў сябе як разумны, далікатны і выхаваны сябар.

Дзік займаўся выхаваннем хатняга ката — не дазваляў яму весці себе не культурна і красці са стала, акуратна выносіў яго за каршэнь, але цярпеў, калі Хама еў з яго міскі, ці займаў яго посцілку. Дзік праводзіў гаспадыню ў магазін, прыносіў газеты, клапаціўся пра кожнага члена сям’і, у якой жыў.

8. Якую памяць пакінуў пасля сябе Дзік?

Дзік пакінуў аб сабе самыя лепшыя і цёплыя ўспаміны, для сям’і Алеся Дзік быў сапраўдным членам сям’і, сябрам, памочнікам, ахоўнікам. За дабро ён плаціў дабром.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДА РАЗДЗЕЛА.

1. Якія літаратурныя творы гэтага раздзела вам найбольш спадабаліся? Якія літаратурныя героі запомніліся?

Вельмі ўразіла апавяданне Г.Далідовіча “Страта”, пра лёс хворага хлопчыка Міці і сапраўднае сяброўства са Стасікам. Павесяліла апавяданне У. Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі” пра медзведзяняці Бурыка і яго прыгоды.

2. Паразважайце, чаму мастацкую літаратуру называюць чалавеказнаўствам. Як звычайна раскрываюцца характары герояў у творы?

Мастацкую літаратуру называюць чалавеказнаўствам таму, што ў літаратуры выкрываецца цэлая палітра разнастайных чалавечых характараў і лёсаў. У кожным творы перад намі паўстае літаратурны герой, які раскрываецца праз разнастайныя сродкі: з апісання знешнасці да ўнутранных думак, перажыванняў, учынкаў, пачуццяў, дыялогаў і маналогаў, якія дапамагаюць нам зразумець, хто перад намі.

3. Як вызначыць тэму і асноўную думку мастацкага твора?

Тэма — гэта жыццёвая з’ява або кола з’яў, пра якія ідзе размова ў творы. А асноўная думка (ідэя) гэтаасноўны сэнс літаратурнага твора, які ўвасабляецца праз тэму, вобразы герояў, апісанні і карціны.

4. Што такое сюжэт літаратурнага твора? На чым ён грунтуецца? Якія этапы звычайна вылучаюць у сюжэце?

Сюжэт літаратурнага твора — гэта паслядоўнае разгортванне падзей, у якіх вяўляюцца характары і ўзаемаадносіны герояў. Ён грунтуецца звычайна на канфлікце — на сутыкненні, супярэчнасцях характараў персанажаў. Вызначсаецца некалькі этапаў: экспазіцыя – завязка, кульмінацыя, развязка.