Максім Багдановіч. Слуцкія ткачыхі

Подробное решение Страница 108стр. по литературе для учащихся 8 класса, авторов Лазарук М.А., Русiлка В.I., Слесарава I.М. 2011



1. Уважліва разгледзьце фотаздымкі слуцкіх паясоў (гл. уклейку). Якія вобразы беларускай прыроды вы заўважылі ў прыгожым арнаменце? Якія колеры пераважаюць у слуцкіх паясах?

У арнаменце заўважаюцца беларуская ралля, палявыя кветкі, золата каласоў,сінь васількоў.

Пераважаюць залаты, чорны, чырвоны, сіні.

2.Верш Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» расказвае пра далёкае XVIII стагоддзе, калі на Беларусі ў майстэрнях-«персіярнях» вырабляліся слуцкія паясы, якія сталі шырока вядомымі ў свеце. Чаму, на вашу думку, паэт звярнуўся да гэтай тэмы?

Паэта хвалюе тэма нацыянальнай адметнасці беларускага мастацтва, яркаць і прыгажосць ягога прынесла яму сусветную славу і да нашых часоў высока цэніцца.

3.Прачытайце верш і паназірайце, як мяняецца яго настрой.

Верш як бы дзеліцца на дзве паловы: у першай пераважае сум, туга, а ў другой палове сцвяржаецца перамога роднага жывога мастацтва над мёртвым персідскім.

4.Намалюйце сповамі той светлы малюнак роднай прыроды, які мы разам з паднявольнымі жанчынамі нібы бачым з акна чужога дома. Чаму ў гэтым малюнку столькі прывабнасці? Якія эпітэты, параўнанні і метафары дапамаглі вам уявіць карціну? Запішыце іх у сшытак і растлумачце ролю гэтых мастацкіх сродкаў у творы.

З вакна адкрываецца шырокае яркае поле пад крыштальна-сінім небам, адчуваецца прастора родных ніў, квятнее вясна ружова-белым квеценем, залатая збажына. Сінія вочы васількоў, срэбра рэк, а ўдалечыні цямнее лес. У гэтым малюнку столькі хараства і прывабнасці, бо жанчыны любяць свой край, разумеюць і адчуваюуь родню прыроду, ім нямілы прыгнёт і чужына.

Эпітэты: бяздольныя, залатыя паясы, край зубчаты бора, дзявочыя сны, доўгія часіны, шырокія тканіны, ясная даль, халоднае срэбра.

Метафары: смяецца поле, зіяе неба з-за акна, думкі мкнуцца туды, дзе расцвіла вясна; блішча збожжа, сінеюць васількі, ззяюць хвалі.

Параўнанні: халодным срэбрам ззяюць хвалі.

5.Якія вобразы супастаўляюцца ў вершы? Прачытайце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое антытэза. Растлумачце, як выкарыстоўваецца прыём антытэзы ў вершы «Слуцкія ткачыхі».

Верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» выразна дзеліцца на дзве супрацьпастаўленыя часткі і своеасаблівае падагульненне, вывад.

З першых слоў сутыкаецца ў творы роднае, сваё, з чужым, панскім.

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы...

Чуеш жывы боль развітання ў гэтым звароце яшчэ і яшчэ раз да слова «родны», што бязлітасна змяняецца на «панскі»... Размежаванне «роднага» і «чужога» арганізуе ўсю будову, рытмічную аснову твора. А наступныя радкі адкрыта пачынаюць выказваць варожасць паміж «панскім дваром» і «роднай хатай»:

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

Тут ужо гучыць думка пра прымус, тым больш што слова «ўзяты» інтанацыйна ўзмацняецца як апошняе слова радка: у ім выразна відаць яго «залежны» стан, у ім жыве сваімі супярэчнасцямі рэальны свет — той, дзе высокае мастацтва здабываецца так не па-чалавечы, гвалтам, прымусам.

Другая частка верша звязваецца з папярэдняй праз новую тэму — «А за сцяной смяецца поле...». Як вольна, як бы вырваўшыся з-за сцен панскага палаца, імкнуць на волю радасныя думкі! I зноў, як працяг роднай тэмы, ажывае ў думках малюнак прыроды:

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, —

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

Гэтыя радкі як бы вымаўлены на адным дыханні. Падтрыманыя парывам захаплення, яны ад перапоўненасці пачуцця аж пераплёскваюцца праз край. I як вяршыня тэмы роднага краю ўзнікае матыў васількоў. Тут бачым наступ

роднай тэмы, якая ўжо зраўнялася ў сваёй моцы з чужой. Радкі гучаць больш дынамічна, упэўнена, чым у першай частцы. У іх рытме чуваць водгукі перамогі.

6.У вершы паэт разважае не толькі пра несправядлівасць у грамадстве, але і пра сутнасць мастацтва, сапраўдную прыгажосць. Як даводзіць паэт думку пра нацыянальную адметнасць мастацтва? Ці заўсёды мы ўмеем цаніць сваё, роднае?

Аўтар даводзіць думку пра нацыянальную адметнасць праз вобраз васілька, які атаясамліваецца з Бацькаўшчынай, народным мастацтвам. Гэта сімвал нацыянальны, які народжаны самой гармоніяй прыроды, "жывой красой" неба, жытняга поля, ракі, лесу, і ўзнікае ў творы мастацтва як бы падсвядсма, сам па сабе... Ён убачаны нібы ў "яснай далі", узбуйнена, святочна, у светлым ззянні і харастве роднай зямлі.

Нажаль сёння мы не заўсёды цэнім народнае мастацтва, але яно застаецца самабытным, яркім , непаўторным.

7.Верш «Слуцкія ткачыхі» стаў народнай песняй, на яго словы пісалі музыку і кампазітары. Як вы думаеце, чаму?

Бо гэты верш вельмі спеўны, лірычны, пяшчотны, лагодны, запамінальны, лёгка кладзецца на музыку.