Міхась Лынькоў. Васількі

Подробное решение Страница / Часть 2 35 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад прачы- танага твора. Што асабліва ўзрушыла вас?

Твор выклікаў шмат эмоцый: сум, роздум, гора, нянавіць да нямецкіх захопнікаў, шкадаванне малога хлопчыка. Уразіла его жыццёвая трагедыя і гібель.

2. Дзе і калі адбываецца дзеянне? Якія падзеі ляжаць у аснове твора?

Дзеянне адбывецца ў адной з бларускіх вёсак на пачатку Вялікай Айчыннай вайны, калі фашысты наступлі на СССР, несучы з сабой агонь і смерць.

3. Звярніце ўвагу на апісанне летняга дня ў пачатку апавядання. Які настрой яно выклікае?

Летні дзень апісваецца з аднаго боку – цёплым, празрыстым, ціхім, спакойным з кропелькамі суму — блізіцца хуткая восень. Настрой апісанне выклікае светлы, спакойны, але адначасова і сумны.

4. Пра што спрачаюцца хлопчыкі, вяртаючыся з лесу? Пра што яны мараць?

Вяртаючыся з лесу хлопчыкі спрачаюцца пра бусла, які суправаджае іх. Міколка сцвярджае, што гэта бусел, які жыве на грушы каля Міколкавай хаты. І бусел сапраўы з Міколкавага падворку. Па дарозе дадому хлопчыкі мараць пра тое, каб вынайшлі такі самалёт, які як бусел, можа садзіцца на кожнае дрэва і знішчаць фашыстаў.Каб хутчэй скончылася вайна.

5. Як аўтар перадае моцнае ўзрушэнне Міколкі, калі ён сутыкнуўся з трагедыяй, што адбылася на падворку? Знайдзіце і зачытайце два апісанні грушы каля сялянскай хаты (калі хлопчык загледзеўся на дрэва, вяртаючыся дадому, і пасля таго, як зразумеў, што адбылося з маці і сястрычкай). Як дапамагаюць гэтыя карціны зразумець душэўны стан хлопчыка?

Аўтар перадае ўзрушэнне і боль хлопчыка праз вобразы і яго ўнутраныя думкі. Адным з яркіх вобразаў зяўляецца – груша. Яна сімвал страчана ладу, напачатку, калі Міколка ўглядаецца на яе, бачць што іх буусел, чамусьці не сеў на буслянку, а пакружыўшы, паляцеў і ззнік, быццам яго спужалі, пасля, калі каля роднай грушы накрыў абрусамі нежывыя твары сваёй матулі і сястрычкі…Усё гэта дапамагае нам адчуць неверагодны боль хлопчыка, яго гора і жаданне адпомсціць.

6. 3 якімі думкамі прыйшоў хлопчык да дзеда Нупрэя? Пра што сведчыць іх размова? Як пры гэтым трымаў сябе дзед Нупрэй?

Ён прыйшоў да дзеда Нупрэя, бо напачатку не ведаў, што яму рабіць, спадзяваўся, што ён параіць і дапаможа. Той растлумачыў яму, што матуля і сястра забіты, што не толькі ў яго такое гора, сказаў, што трэба пачакаць бацьку і тады яны змогуць адпомсціць, прапанаваў яму застацца ў яго. Але было бачна, што дзед узрушаны і злуецца, што бяссільны спыніць чорную навалу.

7. Якое рашэнне прыняў Міколка, каб адпомсціць за маці і сястрычку? Як ён ажыццявіў сваю задуму?

Міколка вырашыў адпомсціць ворагам самастойна. Яшчэ да прыходу немцаў, ён ведаў, дзе знаходзяцца боепрыпасы, якія хаваў у лесе бацька. Знайшоў іх, сабраў у торбачку, якую шыла яму матуля любімыя рэчы і адправіўся чакаць тых, хто адабраў у яго родных і светлае сонца. І дачакаўся аўтобуса з фашыстамі. Ён падбег да вакна і кінуў скрутак, які ўзарваўся.

8. Узгадайце фінальны эпізод апавядання. Якая роля ў ім мастацкіх дэталей — раструшчанага салдацкім ботам школьнага пенала і букеціка сініх восеньскіх васількоў?

Пенал быў сімвалам шчаслівага дзяцінства, якое растаптаў фашысцкі сапог. Дзеці былі пазбаўлены магчымасці жыць мірна і шчасліва, яны рана сталі дарослымі. На працягу ўсяго твора васількі былі проста любімымі кветкамі Міколкі. Але ж у канцы яны сталі кветкамі смерці, якія Міколка бачыў у апошні раз.