Міхась Лынькоў. Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Подробное решение Страница / Часть 2 145 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



Да часткі “Пра Мішкава дзяцінства і аб тым, як ён маліну любіў”

1. Хто такі Мішка? Дзе і з кім ён жыў?

Мішка — гэта невялікая няўрымслівае мядзведзянятка. Ён жыў у глухім закутку леса, у прасторнай сухой бярлозе разам з маткай мядзведзіхай.

2. Як Мішка забаўляўся ў лесе? Прыгадайце, як ён пазнаёміўся з жабай, чмялём, пчоламі.

Мішка любіў гуляць у лесе, качацца па траве, бегаць, лазіць па дрэвах, ганяцца за белкамі, назіраць за лясным жыццём, ласавацца разнастайнымі прысмакамі, якія яму знаходзіла маці, вывучаць наваколле. Жабу ён лізнуў, і тры дні было яму гадка і брыдка. За чмялём ганяўся і той яго укусіў, нос распух на некалькі дзён, а аб вожыка пакалоўся весь. Для Мішкі яны былі самымі страшнымі звярамі.

3. Як выхоўвала Мішку мядзведзіха?

Мядзведзіха трымала Мішку ў строгасці, за яго няўрымслівы характар атрымоўваў ён нямала кухталёў, але яна вельмі любіла яго, здабывала ежу, ласавала лепшымі прысамкамі, бараніла ад абідчыкаў.

Да часткі “Пра Вясёлую Бараду і пра чорнага Жука”

1. Раскажыце пра сяброўства Вясёлай Барады з Жукам, пра іх забавы і заняткі.

Вясёлая Барада і Жук жылі ў атрадах батальёна чырвонаармейцаў. Яны былі сябрамі, хаця бывала і маглі паміж сабой бойку альбо іншую валтузню падняць. Барадаты любіў тытунь і быў фанабэрыстым і баязлівым, Жук быў смелым і верным, хадзіў у дазор, акрамя гэтага яны весялілі чырвонаармейцаў сваімі амаль цыркавымі прадстаўленнямі:

“А калі заціхае часам гармонік, тады выступаюць батальённыя веселуны - Жук ды Барадаты. І чаго толькі не робяць яны. Пераскоквае Барадаты цераз Жука. Жук намагаецца ўхапіць Барадатага за бараду. Але, напароўшыся на рог, спрытна ўцякае ў кусты, адкуль робіць спробу нечакана атакаваць свайго прыяцеля. Такі часам вэрхал узнімуць, такую тузаніну, што хоць ты вадой іх разлівай. Спектакль, дый годзе.”

2. Як ставіліся да сваіх незвычайных сяброў чырвонаармейцы?

Чырвонаармейцы любілі іх, ганарыліся, што ёсць яны ў атрадзе, весяліліся на іх прадстаўленнях, ласавалі іх разнастайнымі прысмакамі, бераглі.

Да часткі “Як Мішка трапіў на вайсковую службу”:

1. Раскажыце пра самавольны паход Мішкі за малінай. Звярніце ўвагу на апісанне летняй раніцы ў лесе. Пастарайцеся ўявіць сонца, што пералівалася мільёнамі агеньчыкаў у роснай мураве, спелыя ягады маліны, якія пахлі летам, сонцам, зялёнаю муравою палян. Як вы думаеце, навошта спатрэбілася аўтару пачаць раздзел гэтым апісаннем:

а) каб выразна паказаць месца дзеяння;

б) каб стварыць адпаведны настрой у чытача;

в) каб даць магчымасць яскрава ўявіць карціну летняй раніцы ў лесе;

г) каб парадавацца за шчаслівага ласуна Мішку, адчуць яго захапленне жыццём, лясным раздоллем?

Мішка вельмі любіў маліну і аднойчы, пакуль матка яго спала, вырашыў пайсці на палянку за спелай малінай. Напачатку ён еў усе ягады з лісцем, пасля стаў пераборлівым, выглядаў спелыя ягадкі. А, Б, В,Г,Д.

2. Прыгадайце сустрэчу Мішкі з Барадатым. Як паводзіў сябе кожны з іх? Як пазнаёміўся Мішка з Жукам?

Мішка ўжо збіраўся вяртацца да маці ў бярлогу, як падняў галаву і ўбачыў Барадатага. Напачатку медзведзяня страшна перапалохалася, асабліва ўбачыўшы бараду нечаканага візіцёра. Але праз некаторы час здагадаўся, што той сам яго вельмі баіцца. Тады Мішка памкнуўся схапіць таго за бараду, а Барадаты з перапуду кінуўся наўцёкі. Абараніць сябра прыбег Жук, і паміж імі завязалася бойка, пакуль чырвонаармейцы іх не разнялі.

3. Як трапіў Мішка на вайсковую службу?

Мішку ўзялі да сябе ў батальён чырвонаармейцы, адзелі нашыйнік, пачаставалі яго ўсякімі прысмакамі, а пасля Мішка ў знак падзякі пачаў куляцца, на задніз лапах хадзіць, ды ўсякія фокусы рабіць, чым вельмі ўсцешыў усіх. Мішку пасадзілі ў воз і ён адправіўся з усімі ў вайсковы паход.

Да часткі “Дзіўны хворы”:

1. Якая незвычайная хвароба напаткала Мішку? Як пры гэтым адчуваў сябе герой?

Чырвонаармейцы заўважылі, што Мішка перастаў есці, толькі піў ваду ці малако. (Яны не ведалі, што той аблюбаваў мех цукру ў возе з харчам). Яны прывялі яму доктара, а Мішка імкнуўся пказаць фокусы, куляўся, з задавальненнем даваў доктару сябе паслухаць і аглядзець.

2. Як аднесліся да Мішкавай хваробы чырвонаармейцы? Якія лекі прапісаў яму доктар?

Чырвонаармейцы вельмі перажывалі за свайго любімца і былі гатовы на ўсё, дзеля яго выратавання. Доктар прапісаў Мішку клізму і касторкі, але капцёр выявіў прапажу цукру і мядзведзю пашчасціла пазбегнуць гэтых працэдур.

Да часткі “Як Мішку скралі і што з таго выйшла”:

1. Успомніце, пры якіх абставінах знік Мішка.

Напярэдадні знікнення, з суседняга палку яму насілі разнастайныя харчы і прысмакі, быццам падкупалі звера.

2. Як апісвае аўтар «святочную» сустрэчу Мішкі са сваімі сябрамі Барадатым і Жукам?

Вось як аўтар апісвае гэту карціну:

“А пад самую раніцу дазоры натрапілі паблізу ад трэцяга батальёна на цікавую сцэнку. На невялічкай палянцы сядзелі Мішка, Барадаты і Жук і спраўлялі не то ўрачыстую вячэру, не то шыкозны баль. Розныя харчы былі пакладзены пад кустом ляшчыны. Тут былі і сухія тараны, і кансервы, і сцягно кабана, дзесяткі са два селядцоў. Збоку ляжала некалькі пачак махоркі. Мішка, яўны завадатар усёй пачэснай кампаніі, сядзеў на невялічкім пеньчыку і старанна разбіваў аб камень бляшанку кансерваў. Бляшанка пагнулася, сплюшчылася, ніяк не паддавалася, і Мішка раз-пораз з яшчэ большай натугай біў яе аб камень. Урэшце яму ўдалося яе расплюшчыць, і Мішка частаваўся сам, частаваў і прыяцеля Жука. Барадаты, які скароміны асабліва не паважаў, налягаў больш на селядцы і на цукар і, пажаваўшы селядцовага хваста, кідаўся з усіх ног да ручая, каб суняць крыху смагу пасля селядцовай солі. Урэшце прыяцелі наеліся і, крэкчучы, сталі масціцца адпачываць. Барадаты пасля такой сытнай ежы ласаваўся махоркай і жаваў яе, соладка прыжмурыўшы левае вока, а правым назіраючы за сваімі дружбакамі.”

3. Чым спакусілі байцы трэцяга батальёна Мішку і як ён аддзячыў ім за гэта?

Мішку спакусілі мёдам, але калі ён пачуў сваіх сяброў, Мішка збег ад сваіх пахіціцеляў і прыхапіў за сабой шмат прысмакаў: “Тут былі і сухія тараны, і кансервы, і сцягно кабана, дзесяткі са два селядцоў. Збоку ляжала некалькі пачак махоркі. ”

4. Раскажыце пра Мішкава вяртанне ў родны батальён. Як сустрэлі яго байцы-чырвонаармейцы?

“Чырвонаармейцы не ведалі спачатку, што рабіць: радавацца ці з Мішкам лаяцца. Знойдзеныя харчы гаварылі аб яўным рабаўніцтве, і прычынай ва ўсім гэтым быў няйначай Мішка.

Капцёры палка, убачыўшы Мішкавы харчовыя запасы, кінуліся з перапуду да сваіх вазоў, але там было ўсё ў парадку…” Калі ўсё ысветлілася, чырвонаармейцы ўзрадаваліся вельмі і Мішка зноў адправіўся з імі ў паход.

Да часткі “Мішка — герой”:

1. Як Мішка дапамог чырвонаармейцам разбіць атрад варожых коннікаў?

Мішка сядзеў на хваіне, яго атрад адступіў пад націскам варожых коннікаў. Убачыўшы з хваіны незнаёмца на кані, Міўка саскочыў прама на яго і страшна зароў. Коні разбегліся, коннікі перапужаліся, а чырвонаармейцы перайшлі ў наступленне і перамаглі.

2.Як сталі называць Мішку байцы? Чым заслужыў ён пачэснае імя?

“Да Мішкі падбеглі чырвонаармейцы.

- Ну і малайчына, Мішка! Ты ж проста герой, Міхайла Іванавіч! Ну і Таптыгін! Гэтакіх спраў нарабіў!

Мішка быў задаволены. Як-ніяк яго ўпершыню назвалі сапраўдным лесавым імем, паважаным Міхайлам Іванавічам Таптыгіным, як звалі яго прадзедаў і дзядоў. І толькі крышку саромеўся Мішка і ўсё ніяк не мог раскумекаць як след, чаму гэта праз яго глыбокую нянавісць да ўланскай формы нарабіліся такія незразумелыя для яго справы і цэлы атрад коннікаў быў разбіт ушчэнт.”

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДА АПОВЕСЦІ.

1. Калі б вам прапанавалі працягнуць аповед пра герояў твора, якія далейшыя жыццёвыя дарогі вы выбралі б для іх? Паразважайце, што магло б здарыцца пасля вайны з Мішкам, Жукам, Барадатым?

Сябры маглі пасля вайы трапіць і ў цырк, і ў заапарк, альбо застацца разам у вайсковай часці ў якасці палкавых талісманаў.

2. Успомніце прыгоды сяброў-герояў. Якія эпізоды вам найболып запомніліся? Якія здарэнні выклікалі ў вас смех?

Запомніліся эпізоды пра тое, як Мішка накарміў Барадатага тытунем, як Мішка з’еў цукар, першая сустрэча Барадатага і Мішкі, як Мішка частаваў сваіх сяброў на палянцы.

3. Якая роля мастацкай выдумкі ў аповесці? Якія эпізоды вам падаліся падобнымі да казачных?

Мастацкая выдумка дапамагае чытачам больш ярка і жыва, з гумарам уявіць сабе прыгоды палкавога мядзведзя.

Казачныя эпізоды: Мішка карміў Барадатага Тытунем, а таксама гераічны ўчынак Мішкі пра конніка, калі мядзведзь сядзеў на кані.