Пра літаратурнага героя

Подробное решение Страница / Часть 2 114 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Хто такі літаратурны герой? Дзеля чаго пісьменнікі апісваюць знешнасць (ствараюць партрэт) дзейнай асобы?

Літаратурны герой — гэта мастацкі вобраз чалавека, які паказаны ў творы. Каб вобраз быў больш наглядным, аўтар апісвае яго знешні выгляд, твар, жэсты, рухі, міміку, яго вопратку — гэта значыць дае партрэт літаратурнага героя.

2. Якая роля пейзажных замалёвак у мастацкім творы? На матэрыяле асобных вывучаных твораў («У старых дубах» Якуба Коласа, «Былі ў мяне мядзведзі» Уладзіміра Караткевіча і інш.) прасачыце, як апісанні прыроды «ўдзельнічаюць» у раскрыцці характару героя, у выяўленні пазіцыі аўтара.

Больш поўна перадаць перажыванні і настрой дзейных асоб часта дапамагае апісанне прыроды ў мастацкім творы – пейзаж. Ён бывае сугучны ўнутранаму стану героя ці кантрастны да яго перажыванняў, дапамагае чытачу ўявіць места, дзе разгортваюцца падзеі, або служыть нібыта іх фонам. У апавяданні Я. Коласа “У старых дубах”, прырода падана кантрасна — пачатак і канец твора, а пры апісанні характару Базыля, прырода дапамагае больш ярка зразумець яго філасоўскі склад характару. У творы Караткевіча, прырода выступае фонам да дзеянняў.

3. Чым адрозніваюцца галоўныя літаратурныя героі ад другарадных? Прывядзіце канкрэтныя прыклады, абапіраючыся на вывучаныя творы.

Звычайна ў мастацкіх творах адны персанажы больш актыўна ўдзельнічаюць к падзеях, вакол іх закручваецца асноўнае дзеянне, пра іх больш падрабязна і дэталёва распавядае аўтар. Гэта галоўныя літаратурныя героі. Існуюуць і героі другарадныя, пра якіх згадваецца меньш, радзей, толькі ў некаторых эпізодах, іх роля ў выяўленні аўтарскай задумы значна меньшая. Твор Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі” (галоўныя героі Сяргей і Бурык, другарадныя – бацька, маці, Марка). Кудравец “Цітаўкі” (галоўныя героі Кастусь, дзед Агей, другарадныя, сябры Кастуся).

4. Як выяўляецца пазіцыя аўтара ў мастацкім творы?

Аўтарская пазіцыя выяўляецца ў тэксце або прама (у асобных сказах тэксту, якія змяшчаюць прамыя звароту да чытача; у лірычных адступленні, рэмарках, устаўках ...), ці ўскосна (у эпіграф, у назве твора, устаўных эпізодах, праз мастацкія прыёмы і мастацкія дэталі ...). У мастацкіх тэкстах пазіцыя аўтара часта не выяўляецца прама. У такіх выпадках аўтарскую ідэю нам дапамагае зразумець гаворка героя, яго партрэт, думкі героя, яго ўчынкі ... Сваё стаўленне да апісанага аўтар перадае праз пейзаж, інтэр'ер.

5. Прааналізуйце адносіны аўтара да сваіх герояў на прыкладзе апавядання Хрысціны Лялько «Касцы».

Да Вінцуся аўтар ставіца непрыязненна, нават у некаторай ступені грэбліва, гэта бачна па апісанні яго знешнасці, павадак, нават хады. Яська выклікае ў ім добрыя пачуцці, ён блізкі аўтару па духу, чалавек, які заўважае хараство і непаўторнасць прыроды не можа быць благім. Павел малюецца аўтарам крыху з пачуццём іранічным, не вельмі станоўчым.