Якуб Колас. Крыніца

Подробное решение Страница / Часть 1 82 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Якое ўражанне аказала на вас казка Якуба » Коласа? Выкажыце свае пачуцці.

Казка мне вельмі спадабалася. Аўтар цікава распавядае пра жыццё прыроды, а крыніцка і гара паўстаюць як жывыя істоты. З-за таго, што крыніца не паслухалася сваю матулю, яе жыццё змянілася, але не ў лепшы бок. За сваю цікаўнасць і непаслухмянасць, крыніца атрымала цяжкую долю. Алегорыя вельмі нагадвае на адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, Старэйшыя перасцерагаюць маладых, бо маюць больш вопыту, аднак далёка не заўсёды тыя жадаюць слухаць іх мудрасць…

2. Якой аўтар малюе крынічку? Як характарызуе яе?

Аўтар так апавядае пра крыніцу:

“Скажу проста: гэтая крынічка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада — найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнікнення свету ходзяць над зямлёю такімі прыгожымі чародкамі. Яе беражкі — аксамітныя межы, з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў…”

“Але крынічка была такая скромная, такая сарамяжлівая, што нават не зварачала ўвагі на сябе самую і ніколечкі не ганарылася сабою. Цякла і цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сіла, нават і не думаючы пра тое, якую

важную ролю аб'яднання жыцця выконвала яна”.

3. Чым засмучана маці-гара? Як пра гэта гаворыцца ў творы?

Маці крыніцы гара была засмучна тым, што:

“Але часы змяняліся і часамі нейкі смутак ахопліваў гару. Тады яна агортвалася сіваю намёткаю і аб нечым моцна тужыла. Ніхто не ведаў, якія прычыны засмучалі гэтую добрую горку. А гара-маці, як відаць, думала аб далейшай долі свае дачкі. Чулае матчына сэрца адгадвала тое, чаго так часта не можа прадбачыць нават сталы розум, узбагачаны веданнем з'яў і ўмоў жыцця.”

“— Мілая дачушка! Даўно я заўважаю, што ў зямлі дзеецца штось нядобрае. Чуе маё сэрца, што нейкая сіла рыхтуецца павясці цябе па другой дарозе.”

“Я мушу перасцерагчы цябе, дачушка, — зноў сказала гара. — Наўперад ты добра падумай, а ўжо тады выбірай свой лёс. Ніхто, дачушка, не можа стрымаць твайго жадання, і ты пойдзеш туды, куды цябе так цягне твая цікавасць. Ты пойдзеш у другі бок, у другія краі панясеш сваю ваду. Праўда, ты спаткаеш шмат новых з'яў, угледзіш тое, што табе і не снілася. Але памятай, дачушка, успомніш ты сваю старую матку, успомніш аксаміты тваіх беражкоў і залатое сваё дно, і моцна-моцна пацягне цябе сюды, бо сярод чужынцаў ты згубіш свой воблік, сатрэшся з твару зямлі. А я тут буду стаяць адна, і туга разлукі з табою высушыць маё сэрца. Ты паглядзі, вунь там, бачыш, стаяць горы, а на іх расце лес. Гэта ўсё мае сваячкі, і не сягоння-заўтра яны, таксама як і я, дадуць пачаткі новым крынічкам. Яны будуць бегчы сюды, і калі б ты пачакала, дык яны зліліся б з табою: нахіл зямлі якраз ідзе ў гэты бок. Тады б вы сталі магутнай ракою, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адолее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам.”

4. Як паплацілася за сваю бесклапотнасць і неабачлівасць дачушка-крынічка? Выкажыце свае адносіны да гары і крыніцы.

“На купінках сіўца блішчалі, як слёзы, буйныя кроплі расы.

— Ах, мілая матуля, — загаманілі кроплі, — мы прыйшлі, бо вельмі ж смуціліся па табе ў далёкіх невядомых краях. Мы — часткі твае роднай крынічкі, што цякла з твайго сэрца. Даруй жа нам, матка, што мы не паслухалі цябе. — І расказалі аб сваім бадзянні.

Аб чым маглі сказаць яны, падумайце самі”.

Гара — сталая і мудрая, як магла перасцерагала сваю дачушку, але тая не паслухала яе. Мне больш падабаецца матуля-гара, мне здаецца, крыніца павінна была яе паслухаць, калі б яна гэта зрабіла, то ператварылася ў вялікую раку,а не ў росныя кроплі.

5. Знайдзіце ў тэксце радкі, у якіх сфармулявана галоўная думка казкі.

— За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, і нідзе не будзеце мець вы прытулку на свеце.

6. Паразважайце, ці падыходзіць афарызм Янкі Купалы Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі ў якасці парады дачушцы-крынічцы.

Лічу, што гэты афарызм падыходзіць у якасці парады дачушцы-крынічцы. Яна лёгкадумна пабегла ў іншы бог, пагрэбавала парадай матулі, якая старэйшая і мудрэйшая за яе. Яна разлічвала на нешта новае і цікавае і не цаніла таго, што было побач з ёй. За гэта атрымала горкую расплату.

7. На якія часткі можна ўмоўна падзяліць твор? Падбярыце загалоўкі да кожнай з іх.

1.Крынічка-прыгажуня

2.Непакойныя думкі гары

3.Перасцярога матулі

4.Мары-летуценні крынічкі

5.Новая дарога

6.Весткі ад жаваранка

7.Словы маці